Як толькі Балін скончыў, стары дрозд закрычаў уголас і адразу ж паляцеў прэч.

— Можа, мы яго і не разумеем, але ж, відавочна, нас старая птушка разумее добра, я ўпэўнены, — сказаў Балін. — Пачакаем, што адбудзецца далей!

Хутка пачулася лапатанне крылаў. Вярнуўся дрозд, а з ім прыляцела надзвычый старая, лядачая птушка. Яна была амаль сляпая, ледзь лётала, і галава яе зусім аблысела. Паблізу птушка аказалася вельмі вялікім старым крумкачом. Ён цяжка прызям-ліўся перад гномамі, павольна склаў крылы і асцярожна скочыў да Торына.

— О Торын, сын Трэйна, і Балін, сын Фундзіна, — пракрум-каў ён (і нават Більба зразумеў яго, бо крумкач ужыў звычай-ную мову, а не птушыную гаворку). — Я Раэк, сын Карка. Карк памёр. Ён быў добра вядомы вам калісьці. Сто гадоў і пяць-дзесят, ды яшчэ год мінула з таго часу, як я вылупіўся з яйка, аднак я не забыўся на тое, што мой бацька распавядаў мне. Цяпер я правадыр вялікіх крумкачоў Гары. Нас няшмат, але мы памятаем старажытнага караля. Большасць з майго племені зараз далёка адсюль, бо з ГТоўдня прыйшлі незвычайныя звесткі — некаторыя радасныя для вас, некаторыя, як я лічу, вам не надта спадабаюцца. Зірніце, птушкі збіраюцца адусюль назад да Гары, у Дэйл: з Захаду і Ўсходу, з Поўдня, бо паўсюль вядома, што Драк памёр!

— Памёр! Як памёр? — закрычалі гномы. — Памёр? Дарма мы жахаліся — і скарбы цяпер бясспрэчна нашыя! Усе ўскочылі і затанчылі ад радасці.

— Так, памёр, — сказаў Раэк. — Дрозд, няхай ніколі не вы-падзе ягонага пер'я, бачыў цмокаву смерць. Мы давяраем яму. Ён бачыў, як Драк загінуў у бойцы з людзьмі Эзгароту тры ночы таму на ўзыходзе месяца.

Торыну спатрэбіўся час, каб супакоіць гномаў ды прымусіць паслухаць астатнія Раэкавы звесткі. Крумкач, падрабязна распа-вёўшы пра бойку, вось што сказаў далей:

— Радуйся, Торын Дубатарч. Ты можаш вярнуцца ў свае залі ў бяспецы — пакуль што. Аднак не толькі птушкі збіраюцца ў чароды, пачуўшы навіны. Пра смерць ахоўніка скарбаў ужо шмат хто даведаўся. А ў легендах Трорава багацце за гады пераказаў не зменшылася. Шмат хто жадае прыхапіць частку скарбаў. Ужо харугвы эльфаў рушаць сюды, а разам з імі шулякі, спадзеючыся на бітву і падаль. Людзі з Возера наракаюць, што беды іх ды ліха з-за гномаў, бо Драк знішчыў горад, і мноства людзей загінула, астатнія ж бяздомныя. Яны таксама жадаюць знайсці суцяшэнне ў тваіх скарбах, незважаючы, жывы ты ці мёртвы. Няхай твая мудрасць падкажа табе, што рабіць. Трынаццаць — надта малая частка вялікага Дарынава племені, што некалі жыло тут, а цяпер параскіданае па ўсім свеце. Калі мая парада слушная для вас, то скажу: не давярайце Гаспадару Азёрнага Гораду, а даверцеся таму, хто застрэліў цмока са свайго лука. Ягонае імя Бард, ён з людзей Дэйла і нашчадак Гірыёна, чалавек суворы, але цвёрды і сумленны. Магчыма, тут зноў пасля доўгіх гадоў пустэчы і жаху будуць жыць у спакоі ды сяброўстве і гномы, і людзі, і эльфы. Але гэта, хутчэй за ўсё, будзе каштаваць табе шмат золата. Я ўсё сказаў.

Торын, палаючы гневам, адказаў гэтак:

— Дзякуй табе, Раэк, сын Карка. Ні ты, ні твой народ не будуць забытыя. Але ж ні пылінкі нашага золата не дастанецца зладзеям без нашага жадання, пакуль мы жывыя. Калі ты хочаш, каб наша ўдзячнасць да цябе павялічылася, прынясі нам весткі пра тое, што робіцца навокал. Таксама я запрашаю цябе, калі ёсць сярод твайго племені маладыя і моцныя крыламі, паслаць іх з весткамі да нашай радні з паўночных гор, і на ўсход адсюль, і на захад, няхай распавядуць пра нас. А найперш няхай ляцяць да майго сваяка Дайна з Жалезных Стромаў, бо ён мае шмат добра ўзброеных ваяроў і жыве бліжэй за ўсіх. Папрасіце яго паспяшацца!

— Не мне казаць, добра гэтак ці не, — пракаркаў Раэк, — але ж я зраблю, што здолею зрабіць. Пасля таго ён павольна паляцеў прэч.

— Зараз назад да Гары! — закрычаў Торын. — У нас засталося няшмат часу!

— I яшчэ менш ежы! — закрычаў Більба.

Як асоба практычная, ён заўсёды дбаў пра такія рэчы. У любым выпадку, са смерцю цмока, як ён разумеў, прыгода скон-чылася (вох, як ён памыляўся…). За мірнае вырашэнне ўсіх ды розных праблемаў хобіт аддаў бы большую частку сваёй узна-гароды.

— Назад да Гары! — закрычалі гномы, быццам і не пачулі хобіта, так што давялося цягнуцца назад разам з імі.

Калі вы памятаеце здарэнні на Возеры, то зразумееце, што гномы яшчэ мелі колькі дзён. За тыя дні яны даследавалі пячоры яшчэ раз і знайшлі, што, як і чакалася, толькі Шрэдняя Брама засталася адчыненая. Усе астатнія ўваходы (зразумела, апроч маленькіх таемных дзвярэй) былі абваленыя ды зруйнаваныя цмокам, так што і следу іх не засталося. Таму гномы пачалі ўпарта і зацята працаваць над умацаваннем Галоўнай Брамы і над пабудовай новага шляху да яе. Старых інструментаў, якімі карысталіся некалі шахцёры, рудакопы ды будаўнікі, засталося досыць, а ў гэткай працы гномы былі вельмі дасведчаныя.

Пакуль яны працавалі, крумкачы ўвесь час прыносілі звесткі. Такім чынам адразу ж даведаліся, што Кароль Эльфаў павярнуў да Возера, і што трохі часу яшчэ ёсць. Атрымалі і не менш прыемныя звесткі, што тры іх поні збеглі ад цмока і цяпер блукаюць уздоўж берагоў Струмяніцы, непадалёк ад месца, дзе пакінулі рэшту прыпасаў. Туды пад правадырствам крумкача паслалі Філі з Кілі, каб тыя злавілі поні ды прывезлі ўсё, што здолеюць. Астатнія ж працягвалі працаваць.

Прайшло чатыры дні. Стала вядома, што аб'яднанае войска людзей з Возера ды эльфаў спяшаецца да Гары. Аднак цяпер было на што спадзявацца, бо ежы хапала на некалькі тыдняў наперад. Зразумела, рацыён быў не тое каб надта разнастайны, калі не сказаць горш, дьш складаўся большай часткай з хруму. Так ці не, але ж і хрум значна лепей за ягоную адсутнасць. Ужо і браму добра зачынілі сцяною з часаных камянёў. Кладку рабілі сухую, але з вельмі шырокіх ды важкіх каменняў. Сцяна атрымалася моцнай ды высокай. Зрабілі вузкія байніцы, праз якія можна было назіраць (і страляць). Адзінае чаго не зрабілі — гэта дзвярэй. Самі караскаліся па лесвіцах. Неабходнае цягнулі на вяроўках. Для ракі ў самым нізе сцяны пабудавалі нізенькую арку, ды так змянілі русла, што адразу за брамай рака разлілася аж да пачатку вадаспаду, якім рака рушыла на Дэйл. Падысці (а не падплысці) да брамы цяпер можна было толькі па вузкім выступе ў правай (калі глядзець ад брамы) скальнай сцяне. Гномы давялі поні толькі да пачатку прыступак каля старога моста, там іх разгрузілі і загадалі вяртацца да сваіх старых гаспадароў, на поўдзень.

А потым надышла ноч, калі паўднёвая даліна каля Дэйла раптоўна асвятлілася мноствам агнёў, нібы ад паходняў ды вогнішчаў.

— Прыйшлі! — закрычаў Балін. — Іхны лагер велізарных памераў! Напэўна, з'явіліся ў даліну з абодвух берагоў ракі, ха-ваючыся ў змроку.

У гэтую ноч гномы амаль не спалі. Ранішняе святло было яшчэ зусім цьмянае, калі заўважылі, што да брамы накіроўваецца дэлегацыя. Гномы назіралі з-за сцяны, як пасланцы дайшлі да краю даліны і павольна пачалі караскацца наверх. Хутка заўважылі, што гэта людзі з возера, апранутыя і ўзброеныя па-ваярску, і эльфійскія лучнікі. Нарэшце ўсе ўскараскаліся, пра-браліся паміж абваленых скалаў і апынуліся наверсе, каля вадаспаду. I здзівіліся незвычайна, убачыўшы перад сабою возера ды браму, загароджаную сцяной з камянёў, што былі ледзь не ўчора паабчасаныя.

Калі пасланцы спыніліся, паказваючы на сцены і размаў-ляючы адзін з адным, Торын, счакаўшы, крыкнуў:

— Хто вы такія, што прыйшлі да брамы Торына, сына Трэйна, Караля-Пад-Гарой, узброіўшыся, нібы ддя вайны? Чаго вы жадаеце?

Але тыя нічога не адказалі. Некаторыя адразу павярнулі назад, іншыя колькі часу пазіралі задуменна на Браму і яе новыя ўмаца-ванні. Потым таксама пайшлі ўніз. У той жа дзень лагер перанеслі на ўсход ад ракі і разбілі яго акурат між адгор'яў. Па скалах пабегла рэха мноства галасоў і песень — упершыню за доўгія, доўгія часы. Звінелі эльфійскія арфы і лілася цудоўная музыка. Ад яе, здавалася, і паветра рабілася салодкім ды цёплым, гномы пачулі нават слабы водар лясных красак, што так дзівосна квітнеюць увесну.

Як жа Більба захацелася ўцячы з чорнай крэпасці, пабегчы ўніз, да весялосці, да смеху і смачнай вячэры пры вогнішчы. Некаторыя з маладзейшых гномаў таксама адчулі нешта падоб-нае. Нехта прамармытаў, шкадуючы, што справы павярнуліся менавіта так: «Эх, мы віталі б такі народ як сяброў…», — але Торын адно халодна ўсміхнуўся.

Тады гномы самі прынеслі арфы ды іншыя інструменты, якія знайшлі сярод скарбаў, ды зайгралі, каб

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату