3 тае часткі Бард сам вылучыць сродкі для дапамогі Эзгароту. Аднак, калі Торын жадае заслужыць сяброўства і пашану ад насельніцтва навакольных земляў, як і ягоныя продкі ў даўнія часы, то ён дадасць таксама і ад сябе, каб дапамагчы людзям з Возера.
А Торын схапіў лук і стрэліў у прамоўцу. Страла трапіла ў тарч і засела, уздрыгваючы.
— Калі гэткі твой адказ, я абвяшчаю аблогу Гары! — крыкнуў на тое прамоўца. — Сядзець табе пад ёю, пакуль сам не запрапа-нуеш нам мір і перамовы. Мы не падымем зброі супраць цябе. Заставайся са сваім золатам. Можаш яго есці, калі пажадаеш!
3 тым пасланцы хутка рушылі прэч, а гномы засталіся разважаць пра ўласны лёс. Торын зрабіўся такі змрочны, што наўрад ці хто адважыўся б аспрэчваць ягонае рашэнне ці папракаць яго. Дый большасць гномаў мела тыя ж думкі, ну можа, за выключэннем старога тлустага Бамбура ды Філі з Кілі. Більба, зра^умела, такі паварот падзеяў зусім не спадабаўся. Гары з яго было ўжо досыць І нават болып, а знаходзіцца ў асадзе ды яшчэ ў смярдзючай пячоры было зусім не на ягоны густ.
— Як жа гэтае месца патыхае цмокам, — буркатаў ён сам сабе, — аж гідка. Дый
Частка 16
НАЧНЫ ЗЛОДЗЕЙ
Дні цяпер цягнуліся павольна і нудна. Гномы бавілі час, капаючыся ў скарбах: перакладалі іх з кучы ў кучу па гатунках. Торын уголас узгадваў пра Аркенстон Трэйна і загадаў усім шукаць яго ў кожным куце ды завулку.
— Аркенстон майго бацькі, — казаў ён, — сам сабою каштуе больш за залатую раку, а для мяне — няма яму кошту. 3 усіх скарбаў менавіта яго я прызначаю для сябе, і клянуся жорстка адпомсціць любому, хто, знайшоўшы яго, не аддасць мне.
Більба чуў тыя словы і жахаўся болын ды больш. Што здарыцца, калі камень знойдуць загорнутым у кучу старога рыззя, якой хобіт карыстаўся замест падушкі? Аднак распавесці пра камень хобіт не спяшаўся, і з ходам дзён, што рабіліся ўсё больш нуднымі, у маленькай хобітавай галаве пачаў складацца план.
Цугам праходзілі дні. I вось аднойчы крумкачы прынеслі звестку, што Дайн і з ім больш за пяць соцень гномаў, якія спяшаліся з Жалезных Стромаў, набліжаюцца да Гары з Паўночнага Ўсходу. I застаецца ім менш за два дні шляху.
— Баюся я, гномы не здолеюць падысці да Гары без шкоды для сябе, — сказаў Раэк. — Бойка ў даліне — не самае лепшае. Не давядзе ўсё гэта да дабра. Хоць гномы і моцны народ, сумняюся, што яны здолеюць прабіцца праз войска людзей і эльфаў. А калі і здолеюць, што табе з таго? Як ты будзеш знаходзіць харч без сяброўства і дабрачыннасці жыхароў навакольных земляў? Хутчэй за ўсё, ты загінеш ад свайго скарба, хоць і няма больш цмока!
Але ж Торына крумкачова прамова не надта кранула.
— Зіма ды снег папсуюць крыху настрой і людзям, і эльфам, — сказаў ён. — Наўрад ці ім спадабаецца жыццё ў пустэчы. 3 маімі сябрамі поруч са мной ды з зімою навокал, можа, і ўмовы іх стануць мягчэйшыя.
Гэтым надвячоркам Більба, нарэшце, вырашыў. Ноч нады-ходзіла цёмная, ноўчык. Як толькі навокал зусім сцямнела, Більба пракраўся ў пакойчык, і з кучы ўласных рэчаў у кутку выцягнуў вяроўку ды Аркенстон, закручаны ў анучу. Потым ускараскаўся на сцяну. Там знайшоў толькі Бамбура, бо акурат была ягоная чарга вартаваць, а гномы трымалі на сцяне толькі аднаго вартавога.
— Ну і холадна, — сказаў Бамбур. — Нам бы ракласці вогнішча, як вунь тыя ў лагеры!
— У пячорах даволі цёпла, — сказаў Більба.
— Цёпла. Але ж мне тут тырчаць да паўночы, — прабурчэў тлусты гном. — I ўвогуле, дрэнь справы ў нас пайшлі! Не тое, каб я пярэчыў Торыну, няхай барада ягоная вырасце найдаўжэйшай, але ён заўсёды быў надта ўжо ўцяты.
— Ну, не так, як мае бедныя ногі, — сказаў Більба. — Стаміўся ж я ад каменных тунеляў ды лесвіцаў. I не ведаю, што б зараз аддаў, каб толькі прайсціся па траўцы.
— Я б не менш аддаў за гаыточак чаго-небудзь моцнага, дый за мяккі ложак пасля добрай вячэры!
— Гэткае ты наўрад ці атрымаеш, пакуль цягнецца аблога. Аднак у якасці суцяшэння магу прапанаваць павартаваць за цябе, калі жадаеш. Апошні раз я вартаваў ужо даволі даўно. А сёння мне не спіцца.
— Добры ты хобіт, спадар Торбінс, я з вялікім задавальненнем прымаю тваю прапанову. Толькі, калі ласка, як што-небудзь здарыцца, пабудзі мяне першага! Я прылягу ў блі-жэйшым пакойчыку, непадалёк.
— Добра, — сказаў Більба. — Я пабуджу цябе апоўначы, каб ты змог разбудзіць наступнага вартаўніка.
Як толькі Бамбур знік, Більба насунуў пярсцёнак, прывязаў вяроўку ды выслізнуў за сцяну. Заставалася ў яго пяць гадзінаў. Бамбур будзе спаць (ен заўсёды спіць, калі дазваляюць, а пасля прыгодаў у лесе ёы І ўвогуле намагаецца зноў убачыць такія ж дзшосныя сны). АеІ атнія спяць ці робяць нешта пад Торынавым кіраўніцтвам. Ыаўрад ці нават Філі з КілІ выйдуць на сцяну, пакуль не надыдзе іх чарга.
Вельмі цёмна было навокал. Калі хобіт збочыў з новай сцежкі ад брамы ды спускаўся ў даліну, ён нават заблукаў крыху. Нарэшце прыйшоў да месца, дзе трэба было перапраўляцца на другі бераг, каб трапіць у лагер. Тут струмень быў неглыбокі, аднак разліваўся шырока, маленькаму хобіту ў цемры пе- раходзіць было цяжка. Більба амаль перабраўся, калі трапіў нагою на круглы слізкі камень, паслізнуўся ды ўпаў з пляскам у халодную ваду. Ледзь паспеў ён ускараскацца на бераг, уздрыг-ваючы ад холаду ды плёскаючы па каменнях, як аднекуль з цемры вынырнулі эльфы з паходнямі, выглядаючы, што шуміць.
— Гэта не рыба, — сказаў адзін. — Упэўнены, шпіён. Згасіце паходні! Калі тое дзіўная маленькая пачварка, што прыслугоўвае гномам, то святло больш дапаможа ёй, чым нам.
— Прыслугоўвае, скажыце на ласку! — фыркнуў Більба і адразу ж гучна чхнуў. Эльфы ў момант кінуліся на гук.
— Запаліце святло! — сказаў ён. — Я тут, калі вы мяне жадаеце!
Тут ён зняў пярсцёнак і выйшаў з-за каменя. Эльфы, хоць і здзіўленыя, адразу ж яго схапілі.
— Хто ты такі? Ці ты гномаў хобіт? Што ты тут робіш? Як ты здолеў праслізнуць між нашымі вартавымі? — распытвалі яны наперабой.
— Я — спадар Більба Торбінс, — адказаў хобіт, — кампань-ён Торына, калі вы гэта жадалі ведаць. Я добра ведаю вашага караля, хоць, магчыма, ён і не пазнае майго выгляду. А Бард пазнае, якраз Барда я і хачу пабачыць.
— Ну! — сказалі эльфы. — I з якой жа нагоды?
— Якая б яна ні была, гэта справа мая, даражэнькія эльфы. А калі вы жадаеце хутчэй вярнуцца ў свае лясы з гэтага халод-нага невясёлага месца, — адказаў хобіт, ляскаючы зубамі, — вы хуценька правядзіце мяне да вогнішча, дзе я змагу сагрэцца, высушыць вопратку, а потым паразмаўляць з вашымі правадырамі. У меня толькі гадзіна ці дзве вольныя.
Вось так і здарылася, што праз дзве гадзіны пасля свайго ўцёку з брамы Більба сядзеў пры вогнішчы побач з вялікім шатром. Каля Більба сядзелі і Кароль Эльфаў, і Бард — абодва пазіралі на хобіта з вялікім зацікаўленнем. Хобіт у эльфійскіх латах, загорнуты ў старую коўдру — такое нячаста ўбачыш.
— Сапраўды, вы ведаеце, — казаў Більба найлепшым дзелавым сваім тонам, — справы дайшлі да невыноснага стану. Асабіста я надта стомлены ад гэтага ўсяго. Жадаў бы я апынуцца дома, на Захадзе, дзе народ больш кемлівы. Але я маю пэўнае зацікаўленне тут — больш дакладна, у памеры чатырнаццатай часткі скарбаў, адпаведна лісту, які я нават маю з сабою.
Тут хобіт выцягнуў з кішэні сваёй старой камізэлькі (якую яшчэ насіў над кальчугай) пакамячаны, шмат разоў складзены Торынаў ліст — той самы, які знайшоў пад гадзіннікам на каміннай паліцы травеньскім ранкам!
— Частка прыбыткаў, майце на ўвазе, — казаў хобіт далей. — Я добра гэтае ведаю. Менавіта я цалкам