палепшыць настрой свайго караля. Аднак тая песня была адрозная ад эльфійскай, вельмі падобная да спеваў, што гучалі шмат часу таму ў маленькай хобіцкай норцы.
Песня, відавочна, Торынаў настрой палепшыла, бо ён ус-міхнуўся ўжо цяплей і нават узрадаваўся, ды пачаў падлічваць, ці далёка да Жалезных Стромаў і ці хутка Дайн здолее дасягнуць Самотнай Гары, калі рушыць адразу ж па атрыманні звестак. А вось Більбаў настрой сапсаваўся, бо надта ўжо і сама песня, і гутарка пасля яе былі жорсткія. Гэта патыхала вайною.
Наступнай раніцою ўбачылі купку дзідароў, што перайшлі раку ды паднялася па даліне. Дзідары неслі з сабою зялёны сцяг Караля Эльфаў ды блакітны — людзей з Возера, і набліжаліся, пакуль не сталі акурат пад сцяною.
Зноў Торын гучна паклікаў:
Хто вы такія, што з'явіліся ўзброеныя да брамы Торына, сына Трэйна, Караля-Пад-Гарой?
Гэтым разам адказ ён дачакаўся. Наперад выйшаў чарна-валосы чалавек, высокі і суворы, і пракрычаў:
— Прывітанне табе, Торын! Чаму ты зачыніўся ў доме сваім, нібы злачынца? Мы не ворагі з табой, і мы сапраўды задаволеныя, што ты, без ўсялякай надзеі, застаўся жывы. Але ж зараз нам трэба пагутарыць з табою і шмат пра што дамовіцца.
— Хто ты такі, і пра што нам трэба дамаўляцца?
— Я Бард. Маёю рукой быў забіты цмок і выратаваны твой скарб. Ці ж гэтае цябе не цікавіць? Больш за тое, я — законны нашчадак і спадчыннік караля Гірыёна. У цмокавай скарбніцы ляжыць досыць Гірыёнавай маёмасці, нарабаванай старым Дракам з Дэйла і наваколля. Ці пра тое нам не трэба размаўляць? I яшчэ — у сваёй апошняй бойцы Драк знішчыў дамы жыхароў Эзгароту. Я пакуль што лічу сябе падначаленым Азёрнага Бурміст-ра, і я спытаю ад ягонага імя: ці кранаюць цябе стогны і няшчасце азёрных людзей? Яны дапамаглі табе ў час тваёй бяды, а ў падзяку ты прынёс да іх пакуль што толькі гора ды разбурэнне — зра- зумела, не ведаючы таго.
Праўдзівыя тое былі словы ды сумленныя, хоць прагучалі сувора і змрочна. Більба падумаў, што Торын пагодзіцца з імі. Дарэмна. Ну, хобіт і не спадзяваўся, што хто-небудзь успомніць пра слабое цмокава месца, якое знайшоў менавіта ён, Більба. I добра, бо ніхто і не ўзгадаў на тое ні цяпер, ні потым. Але ж ён таксама не мог уявіць, якую моц і ўладу мае золата, што такі доўгі час было цмокавьш ложкам. Асабліва ўладу над гномавымі сэрцамі. Доўгія гадзіны правёў Торын у скарбніцы, і хцівасць цяжка лягла на ягоную душу. Хоць і шукаў ён, галоўным чынам, Аркснстон, але вока яго заўсёды кранала мноства рэчаў цудоўных і найкаштоўнейшых, і кожная ўзбуджала памяць пра цяжкую працу, горыч і пот гномскага племені.
— Самы слабы свой довад ты абвесціў апошнім і галоўным, — адказаў Торын. — Аніякі чалавек не можа дамагацца багаццяў майго народу з той нагоды, што Драк, які тыя багацці скраў, скраў жытло ці жыццё родных таго чалавека. Не цмокавы тыя багацці, каб плаціць імі за цмокавы злачынствы. За дабро і дапамогу, якія мы атрымалі ад людзей з Доўгага Возера, мы заплацім — у адпаведны час. Аднак нічога (чуеце?… нічога!) не заплацім мы пад пагрозай зброі. Калі ваша войска чакае пад нашымі дзвярыма, мы бачым перад сабою толькі ворагаў і зладзеяў. Што датычыць спадчыны… Вось што я мяркую: скажыце, колькі б вы заплацілі нашым сваякам, калі 6 знайшлi нас забітымі?
— Добрае пытанне, — адказаў Бард. — Але вы жывыя, і мы не зладзеі. Больш за тое, багатыя ды заможныя маглі б проста быць міласэрнымі да тых, хто дапамог ім, пасябраваў з імі ў часы іх адчаю ды роспачы. I ты не адказаў на астатняе.
— Як я і сказаў, я не жадаю ні пра што дамаўляцца, пакуль бачу зброю перад сваёю брамай. Тым больш я не жадаю дамаў-ляцца з эльфамі, да якіх маю няшмат добрых пачуццяў. У гэтай размове ім няма месца! Цяпер ідзіце хутчэй прэч — альбо паля-цяць стрэлы! А калі зноў пажадаеце размаўляць са мною, няхай перш эльфійскае войска вернецца ў свае лясы. Тады прыходзьце, пакінуўшы зброю перад тым, як наблізіцца да брамы.
— Кароль Эльфаў — мой сябар. Ён дапамог Азёрнаму народу ў час бяды, хоць і не меў іншых абавязкаў перад намі, акрамя сяброўства, — адказаў Бард. — Мы дамо табе час на роздум. Можа, ты забярэш назад свае словы. Распытай добра сваю мудрасць, пакуль мы вернемся.
3 гэтымі словамі ён пайшоў прэч і вярнуўся ў лагер.
Праз некалькі гадзінаў да брамы прыйшлі зноў. Герольды крочылі наперад і звонка пратрубілі. А адзін з іх крыкнуў:
— У імя Эзгароту і Ліхалесся, заклікаем мы сына Трэйна Торына Дубатарча, які называе сябе Каралём-Пад-Гарой, адказаць адпаведна на прапанаванае яму альбо абвяшчаем яму сваю варожасць! Самае меншае, ён павінен даць дванаццатую частку скарбаў Барду, як забойцу цмока ды нашчадку Гірыёна.