міжна-родным аэрапорце ? мала што запомніў, усё нібы плыў у раз-рэжаным алкагольным тумане, хаця i быў цьвярозы,
бы шкельца. Ды так сталася, што ўсё было ня ў знак, ? ішоў не туды, рабіў ня так i ня тое. Яго раз за разам асаджалі i ту-залі, нават лаяліся ? усе гэтыя міліцыянеры, жанчыны з па-гонамі i нават дзяўчаткі, зусім лагодныя з выгляду, але што да яго, дык з яўна металічнымі позіркамі. Яму так i карцела абурыцца, сказаць ім, хто ён i куды едзе. Ды ўсё ж чала-век ён быў сьціплы, асабліва сярод незнаёмых людзей,
i трываў. Трохі ачомаўся толькі ў самалёце, як мілае дзяўчо ласкава папыталася, што ён будзе піць? Ён зірнуў на стос бутэлек у калясцы i ткнуў заскарузлым ад торфабрыкету пальцам у самую знаёмую ? во гэта. Дзяўчо наліла з напарстак «Сталічнай», i тады Памазок, можа, упершыню схамянуўся ? а ці туды ён едзе. Калі выпіць даюць ? курам на сьмех!
У самалёце ён хутка заснуў лёгкім сном праўдзіўца,
ня грэшніка, ведама ж нямала натузаўшыся ў дарозе. Прачнуўся, як падкацілі каляску з харчам, ды столькі, што ледзь-ве зьмясьцілася ўсё на маленькім адкідным століку. Тады зноў далі выпіць ? паўшклянкі кіслага віна, якое ён не ўзлю-біў з часоў дружбы з братушкамі. А во ягонаму суседу ? выгалястаму буржую ў стракатым пінжаку, налілі чагось, пэў-на, мацнейшага, а пасьля і яшчэ дабавілі. Памазку таксама захацелася такога, але ён ня ведаў, як папытацца, i трываў. Хай, думаў, дацягну да Памазоніі, а ўжо там...
Самалёт ішоў над аблокамі, унізе, мяркуючы па ўсім, быў акіян, глядзець там не было на што, i ён зноў заснуў.
А як прачнуўся, дык аж спалохаўся, што спозьніцца ? усе паўскоквалі з месцаў, пачалі цягнуць свае валізкі, апратку, ? мабыць, прыехалі. Па гучнай сувязі ў самалёце пра штось аб’яўлялі, але хіба зразумееш, пра што? I тады Памазок падумаў: ці знойдзецца хто ў Памазоніі, каб разумеў па-наша-му? Але наўрад. Калі ўжо ў Менску мала хто разумее, дык чаго чакаць у заморскай краіне. Гэта яго пачало турбаваць.
Дарма, аднак, тое яго турбавала ? ужо на першай паліцэй-скай загародцы, нават не запытаўшыся, яго пазналі, i два маладыя, дбайна апранутыя чалавекі кудысь павялі праз аг-ромністы гаманкі аэрапорт. Як толькі выйшлі на сьпякотную вуліцу пад шэрагам высачэнных пальмаў, падкаціў даў-гі аўтамабіль, і тыя паслужліва расчынілі дзьверы ? сядай, пан прэзідэнт. Ён i сеў. Пасьля селі яны ? адзін наперадзе, другі, што нёс ягоны перавязаны дзяжкай куфэрак, побач. Як яны ехалі, Памазок ва ўсе бакі круціў галавой, дужа яму тут было цікава. Людзей на вуліцах сноўдала процьма ? белых, чорных i нейкіх невялічкіх жаўтлявых, міма праносі-ліся статкі аўтамабіляў, i тут, i там стаялі купкі плячыстых «гарылаў» у камуфляжнай форме жабінага колеру. Што шмат паліцэйскіх, Памазку спадабалася: значыць, будзе парадак у ягонай Памазоніі, такі ж, як i ў Беларусі. Хіба палкі ў гэтых былі надта кароценькія, ня тое, што ў беларускіх ? трэ будзе падоўжыць,
Яны доўга ехалі па зіхоткіх ад шыльдаў вуліцах невядомага гораду, затым праз нейкі дзівосны лес з велізарнымі, проста гіганцкімі дрэвамі. Гэткіх сукаватых дрэваў не расло на Памазковай радзіме, у густое сучча ўгары не прабівала нават яркае сьвятло