Канешне, ён там ня быў, але не сказаць, што зусім незнаёмы з «капстранамі» ? колісь у вайну браў Берлін i нават адзін раз пераспаў у мокрым шынялі на іхняй пя-рыне. Нічога асаблівага. Праўда, тады ён быў радавы, не сяржант нават, а тут ? адразу ў прэзідэнты. Граматы меў няшмат ? сем класаў, але павінна хапіць. Расьпісацца ўмеў прыстойна, асабліва калі пакласьці локці на стол, а для прэ-зідэнта тое, мабыць, галоўнае.
I тут ён здагадаўся, чаму ў прэзідэнты Памазоніі абралі менавіта яго. Уся справа ў прозьвішчы. Ці не паходзяць яго-ныя продкі Памазкі з тае Памазоніі? Добра ж вядома, што заўсёды i ўсюды цягнуць сваіх людзей ? хоць з калгаса
ў раён ці з раёну ў сталіцу. Гэтак i ў іншую краіну. Калі так, дык ўсё зразумела i, мабыць, законна. Няма пра што турбавацца. У той дзень надвячоркам ён ужо не пайшоў у качагарку, на ягонай зьмене яго падмяніў напарнік. Рана ўстаў-шы назаўтра, пачаў рыхтавацца ў дарогу. Найперш аднёс
у майстэрню боты. Боты, канешне, ня новыя, але калі пад-біць падмёткі, дык яшчэ паслужаць i ў той Памазоніі.
Па дарозе зайшоў у цырульню. Увогуле падстрыгаць не бы-ло чаго ? даўно ўжо ад ілба да патыліцы пралягала шырокая лысіна, ды ўсё ж... Калі стаў прэзідэнтам, дык хацеў выглядаць адпаведна. Мабыць, у дарогу трэба было б мець які чамаданчык, ды ў местачковых «Таварах паўсядзённага попыту» чамаданаў не было. Давялося пазычыць невялічкі ку-фэрак у Сьцяпаніхі, які застаўся ад зяця, што колісь зьбег ад дачкі на БАМ. Спрытны куртаценькі гальштук пазычыў у агранома ? казалі, бяз гальштука там будзе нягожа. Можа, i праўда. З жонкай сталася горш ? два дні сварыўся. Сьпярша ягоная Кацярына была катэгарычна супраць, каб ён куды ехаў, а пасьля, заплакаўшы, заявіла: i я з табой. Яхім стаяў на сваім: паеду адзін. А як абжывуся, тады паклічу цябе. «Чорта ты паклічаш, там сабе маладзейшую знойдзеш...» Ледзьве адчапіўся ад жонкі.
Праводзілі прэзідэнта Памазоніі сьціпла i непрыкметна. Купка дружбакоў прыйшла на засьнежаны аўтобусны прыпынак, куды ён прыпёрся за паўгадзіны раней часу. Ззаду ішла сплаканая жонка, усё бубніла сваё: «Ну паглядзіце, здурнеў стары. Ну куды ён прэцца?» ? «Ладна, ня плач, прэ-зідэнтшай будзеш», ? суцяшаў яе Ладуцька, які трымаўся ля сябра неяк дужа блізка i сардэчна, быццам што хацеў сказаць асаблівае. Ён i сказаў, як Кацярына адвярнулася: «Можа, там, гэта, i мяне куды... Каб па аграрнай часьці. А то тут, ведаеш... Памазгуй, Яхімка». Яго перапыніў Юрка Дзя-дзенка, які прыстыргікаў на прыпынак, канешне, не з пусты-мі рукамі. «Трэба аглаблёвую!» ? прапанаваў ён, адкаркоў-ваючы бутэльку, якую спаважна перадаў напарніку-прэзідэнту. Той трохі выпіў, затым выпілі Дзядзенка, Ладуцька, абодва браты Целяпенчыкі i напасьледак да бутэлькі прыклалася заплаканая Кацярына. Тады і перастала плакаць. Тут якраз падкаціў аўтобус. «Ну ? пакеда, чакайце
на госьці», ? махнуў з аўтобусных дзьвярэй Памазок. Невя-лічкая грамадка засмучаных землякоў засталася на аўтобусным прыпынку.
Як ён ехаў аўтобусам да станцыі, пасьля цягніком да Мас-квы i там праходзіў доўгую шаталомную працэдуру ў