«Цябе, цябе, ось жа напісана», ? тыцкаў яму тэлеграмай у твар Ладуцька. Юрка Дзядзенка, ад’енчыўшы сваё, сеў роўна на лаўцы i высалапіў ад зьдзіў-леньня вочы, бы ўпершыню ўбачыў напарніка, які ўсё паў-тараў няўцямна: «Я ? прэзідэнт?» ? «Ты, ты, ось жа напісана. Юрка, бягом за бутэльчынай», ? камандаваў былы аграном.

I праўда, Дзядзенка паслухмяна падыбаў на сваёй кульбе да дзьвярэй, а Памазок усё ня мог чагосьці зразумець. Найперш ці не правакацыя тое, арганізаваная міжнародным імперыялізмам або сусьветным сіянізмам? I дзе тая Памазо-нія, якой ён ніколі ня чуў нават, што за краіна? Добра, калі сацыялістычная, а калі... I чаму яго ў прэзідэнты, ці ён пра-сіўся? Найперш карцела паслаць ycix на тры літары ды вярнуцца да таго, што было. А было няблага, яны спакойна выпівалі... Але ж Юрка пайшоў па гарэлку, мабыць, нягожа падводзіць сяброў, гарачыцца, лепей узважыць усё як мае быць. «Во i добра, што тады цябе ў райсавет пракацілі», ? сказаў Ладуцька. «Чаму гэта ? добра? ? зьдзівіўся Памазок. ? Няварты ці што?» ? «Варты, варты, але тады б прэзідэн-там ня стаў. А так ? прэзідэнт, віншую», ? амаль лісьліва мо-віў Ладуцька. А й напраўду, падумаў Яхім, нашто адмаўляцца? Калі што, качагарка ад яго не ўцячэ. А там, можа, хоць дзяшовую іншамарку прыдбаць, а то зяць ужо воўкам гля-дзіць, яшчэ дачку кіне. Але ж ? жонка, раптам задумаўся Яхім, як яна да таго паставіцца? Прэзідэнтша ж...

Яго клопатны роздум перапыніў Дзядзенка, які, канеш-не ж, прынёс і бутэльчыну. А з ім у качагарку напхнулася

i яшчэ выпівохаў розных узростаў ? ужо ўсе ведалі Памазко-ву навіну i прагнулі яе абмыць. У кацельні стала цесна ад лю-дзей, якія абступілі Яхіма. Кожны стараўся павіншаваць ці хоць пахваліць, а то i даць параду: «Ну, пашэньціла чалавеку! Памазок там навядзе парадак! Слухай, ты там адразу ? дэмакрацію к ногцю! Калі што ? мы на падмогу. Але ўжо там пап’еш гарэлачкі...»

Памазок усьмешыста маўчаў, яму ўжо не цікава стала раз-маўляць з гэтымі людзьмі i адказваць на іхнія досьціпы. Галоўнае ? ён паверыў у сваю ўдачу i амаль пераканаў сябе, што ўсё правільна. Іначай i не магло быць. Ён ? прэзідэнт рэспублікі Памазоніі, пэўна ж, высакаразьвітай, не якой-не-будзь адсталай краіны. Адсталая краіна яго прэзідэнтам

не выбірала б.

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату