Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве
Яхім Памазок ? ветэран BAB i калгасны качагар па сумяшчальніцтве. Ягоная жонка Кацярына доўга рабіла ў калгасе даяркай, зарабіла паўкілё металёвых узнагародаў на гру-дзі i звалася майстрам машыннага даеньня. Яхім, што пры-нёс з вайны ўсяго адзін ордэн, вядома ж, зайздросьціў жонцы i хацеў, каб яго звалі майстрам цэнтральнага ацяплень-ня. Званьне тое, аднак, не прышчапілася да Памазка, можа, з тае прычыны, што быў ён сьпец іншае справы, пра якую не любіў казаць. Але ён стараўся. У партыі браў удзел амаль пяцьдзесят год, часам актыўнічаў, аднойчы нават абіраўся ў раённы савет, ды няўдала. Сябры суцяшалі: яшчэ ня вечар. З тваімі заслугамі напэўна можна дачакацца лепшага ? вунь колькі старых бздуноў сядзяць дэпутатамі, чым ты за іх гор-шы?
Той дзень яны трохі прыклаліся да чарговай бутэльчыны ? там жа, у качагарцы на сконе дня. Замурзаную бутэльчыну прынёс маладзейшы Яхімаў напарнік Юрка Дзядзенка, нядаўні механізатар, якому трактар вясной пераехаў на-гу, i ён рабіў у качагарцы. Зрэшты, як заўжды, галоўны Юркаў клопат палягаў наконт выпіўкі. Гэтую бутэльчыну ён пe-paxaпiў у знаёмага хлапца з «Сельгастэхнікі», які ў сваю чар-гу прывёз яе ад адной бабкі з хутару, дзе тая гнала адмысло-вае па тым часе пітво. Усе, каму давялося паспытаць яго, ка-залі: бярэ, бы зьвер.