У качагарцы тае прадукцыі яшчэ не каш-тавалі.
Не пасьпелі дружбакі выцягнуць з бутэльчыны куртаты, нібы абгрызены, папяровы корак, як у кацельнае сутарэньне ўвапхнуўся трэці сабутэльнік ? былы аграном Ладуцька. Гэты меў даўно адпрацаваны ў такіх выпадках нюх i не пудлаваў ніколі. Часам сябры былі ня супраць ягонага ўдзелу (калі выпівону хапала), часам наракалі ? калі таго было мала, але заўсёды дзяліліся па-справядлівасьці. Той раз бутэль-чына выдалася нішто сабе ? большая за паўлітра, а што
да яе зьмесьціва, дык спрактыкаваныя пітакі вызначылі адразу. Ладуцька аж скалануўся ад задавальненьня: ай, халера, бярэ! Бярэ, пацьвердзіў i Памазок, глыкнуўшы з заска-рузлай ад бруду шклянкі. Па чарзе выпілі ўтрох, закусілі цыбулінай з салам ды абкрышаным кавалкам хлеба. Большага ім i ня трэба было ? галоўнае выпіць ды закурыць. На-туральна, не марудзячы, выпілі i яшчэ, а затым дадалі. Менавіта тады ў зачыненыя на крук дзьверы качагаркі пастукалі ? моцна, патрабавальна, як гэта звычайна рабіла хіба Памазкова жонка або хто з начальства. Кампанія сьпярша прыціхла, а пасьля Памазок падняўся. Паводле нейкіх толь-кі яму вядомых прыкметаў ён сьцяміў, што то ня жонка i ўжо не старшыня ? хтось іншы.
I праўда, то была паштарка Рыбакова Анюта, якая з парогу сунула Яхіму пакамечаны, са сьнежнай крупкай блакнот ? тэлеграма вам, расьпішыцеся.
Дрыготкай рукой Памазок крамзануў сваё прозьвішча
i разгарнуў аркушык тэлеграмы. Міжнародная, аднак, зна-чылася буйна ўгары, а ўнізе быў нейкі тэкст, які Яхім
ня мог прачытаць без акуляраў i аддаў маладзейшаму Юрку. Той моўчкі прачытаў i, дзіўна якочучы, бокам паваліўся з та-бурэткі на падлогу. Памазок няўцямна пaзipaў на яго. Папе-рыну ўзяў Ладуцька. Маё віншаваньне, маё віншаваньнe, за-мармытаў ён i аж крыкнуў: «Юрка, кроў з носу бутэльку!» ? «Але што?» ? няўцямна ўтаропіўся ў яго Яхім. «Што? А во што, чытаю: «Містэру Памазку Яхіму Найвышэйшы дзяржаўны савет дэмакратычнай рэспублікі Памазоніі віншуе вашую вялікасьць з абраньнем на высокую пасаду прэзідэнта рэспублікі Памазоніі якую належыць заняць 22 лістапада білет авіякампаніі Люфтганза да шчасьлівага спатканьня подпіс найвышэйшы савет».
Памазок зьняможана апусьціўся на абабітую цыратай табурэтку, ён не разумеў нічога: «Каго? Мяне? Якім прэ-зідэнтам? Якой Памазоніі?»