фараў. А як аўтамабіль спыніўся, зьдзіўленьню Памазка не было мяжы. Сярод лесу ярка асьветлены электрычнасьцю раскашаваў палац. Чырвоная жві-ровая дарожка, шырокія прыступкі i над імі калоны. Бог ты мой, якія гэта калоны ? белыя i таўшчэзныя, з пакручасты-мі загагулінамі на вяршках, якія нібы ўкручваліся ў прыцьмелае неба. Задраўшы ад захапленьня голаў, Памазок аж спы-ніўся, але да яго штось гукнуў той, што ішоў ззаду, i ён под-бегам дагнаў пярэдняга, які ўжо расчыняў высачэзныя

дзьверы ў палац.

Усё тут наскрозь было заліта электрычнасьцю, чырванела дыванамі ў доле. На ягоным шляху маўклівымі слупамі стаялі нейкія людзі, у чорным i камуфляжы, па безьлічы новых прыступак яго павялі ўгору. Сьпярша ён пачаў лі-чыць тыя прыступкі, налічыў пяцьдзесят i кінуў. Затым яны кудысь шпарка ішлі праз пакоі i па калідорах, цемна-ватых i сьвятлейшых, i ўрэшце, як ён зразумеў, прыйшлі. То быў вялізны, бы вакзальны, пакой з блішчастым i сьліз-кім паркетам, на сярэдзіне якога блішчэў бакамі нейкі агромністы шкляны каўпак. У прыцемках прыгледзеўшыся да яго, Памазок зразумеў, што пад каўпаком ложак. Вялізны шырокі ложак з бялізнай, на якім ці не яму сёньня спаць? Абодва ягоныя канваіры дзесь зьніклі, замест іх зьявілася чорненькая жанчынка з дужа белымі зубкамі i ў белым фар-тушку. Яна паставіла на столік пры каўпаку блішчасты падносік і, усьміхнуўшыся, выйшла. Памазок адразу пацікавіўся, што на падносе, ? але нічога здатнага ня ўбачыў. Пара нейкіх зялёных фруктаў, шклянка жоўтага соку, малако ў кубку i ўсё. Hi чарчыны, ні бутэльчыны. Скупыя, аднак, людзі ў гэтай Памазоніі, падумаў прэзідэнт. Хаця не ска-заць, каб бедныя.

Трохі патупаў з кутка ў куток гэтай стадолы, паслухаў цішыню. Абышоў вакол каўпака, пастукаў пальцам па ягоным шкле ? тоўстае халера. I навошта? Hixтo болей да яго не заходзіў, i прэзідэнт, памарудзіўшы, сьцягнуў з ног боты. Спаць ? ведаў з часоў даўняй салдатчыны ? было заўсёды найлепшым выйсьцем. Як у вайну, так i ў міры.

Прачнуўся, мусіць, зарана, вылез з-пад каўпака, сеў у крэс-ла i сядзеў. Чакаў. Скрозь было ціха, чуваць толькі, як за ак-ном у гольлі дрэваў шугалі птушкі, акурат як у садку за качагаркай ? сініцы. Тады ён пайшоў шукаць месца, дзе можна б справіць сваю патрэбу. Тыцнуўся ў адны дзьверы ? за-чыненыя, у другія ? таксама. Тады знайшоў трэція, адразу, як адчыніў ix, навакол пыхнула сьвятлом, ярка высьвеціла ўсё, i Бог ты мой, што ён згледзеў! Думаў ? туалет, а тут ака-залася адмысловая туалетная зала, усе сьцены i столь ? бялюткія i люстраныя, як i ванны ды розныя ракавіны i ўнітазы. Шмат што навакол аздоблена золатам, невядомага на-чыньня ? бы ў кабінеце зубнога доктара. Ён дакрануўся

да аднае кнопкі, ды аднізу як плясьне ў твар ? аж вылаяўся, падумаўшы, аднак, што, мабыць, гэтак нягожа. Напалохаў-шыся, адразу падаўся да выхаду. Падумаў, можа, дзе зной- дзецца болей звыклае месца, тут пэцкаць што ў яго не хапі-ла адвагі.

Як ён вярнуўся да свайго каўпака, зноў расчыніліся ней-кія дзьверы i ў пакой увайшла мажная белая жанчына ? зноў з

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату