Дрыжучы ад страху, Памазок даў садраць з сябе ператвораны ў ашмоцьце шыкоўны пінжак i з удзячнасьцю падумаў пра свой выратоўчы панцыр.
У гэтых пакоях, куды прывялі Памазка, вайскоўцаў не бы-ло ніводнага, вакол тоўпіліся цывільныя ? добра апранутыя, усе скрозь вусатыя мужчыны розных узростаў. Памазок пакратаў свой вус ? той аказаўся на месцы. А во хамлак з лысіны дарэшты зьмяло чаргой, i прэзідэнт падзівіўся,
як блізка яго мінула пагібель. Ён усё яшчэ ня мог акрыяць ад прыкрага здарэньня, каб усьміхнуцца, тады як усе навокал аж расплываліся ў лагодзе добразычлівасьці. У Памазковай душы другі раз мільганула сумненьне наконт слушнасьці сваёй паездкі. Як тут з ім абышліся! Але, падобна, тое нікога, апроч яго, не клапаціла.
Неўзабаве яму прынесьлі новы, яшчэ болей шыкоўны гарнітур ? чорны, з малюсенькімі бліскаўкамі па тканіне
i новы даўжэзны гальштук ? малпы сярод пальмаў. Гальштук асабліва спадабаўся Памазку, i ён пaпpaciў служку, каб той завязаў яго яшчэ даўжэй, чым ранейшы. Такія даўгія гальштукі тут былі ва ўcix. Як яго апранулі, тады зноў кудысь павялі разам з грамадою гаваркіх мужчынаў. Памазок паныла i моўчкі ішоў. Ажыў толькі апынуўшыся ў прасторнай асьветленай зале з багата накрытым сталом, на якім выразна тырчэлі рыльцы бутэлек. I тады ён падумаў, што ўсё ж гэта краіна, мабыць, не такая i кепская, як ён сьпярша меркаваў.
Як пачалі рассаджвацца за сталом, нейкі сівавусы мажны мужчына, можа, туташні тамада, пацягнуў яго ў канец стала да крэсла, адметнага сярод іншых дужа выкрутасьлівым падплечнікам. Памазок, можа б, i сеў на яго, калі б насупраць на стале было штось болей прывабнае, чым жоўтае пітво ў графіне. Крэсла выразна не здалося Памазку выгодным, ён ужо нагледзеў для сябе лепшае ? каля невялічкай, але прывабнай купкі бутэлек. Там ён i сеў. На адмысловае ж крэсла змушаны быў сесьці той белавусы; лакей зважліва памяняў іхнія карткі, што былі расстаўленыя перад кожным месцам.
Упершыню за ранак Памазок перавёў дух i ўжо стаў забы-вацца на прыкрае здарэньне. Пакуль побач гаманілі, ён засяродзіў увагу на дзьвюх бутэльках, адна з якіх здалася яму знаёмай. Як лакеі з-за плячэй пачалі наліваць бакалы, Па-мазок паказаў свайму ? во гэту, i той зважліва наліў яму, ? праўда, ня ў самы вялікі фужэр. Памазок на тое паморшчыў-ся, але змоўчаў ? хай! Можа, не апошняя, мабыць жа прэ-зідэнцкі тэрмін не на адзін год. А калі што, дык можна i падоўжыць...
З таго адмысловага крэсла з фужэрам жоўтага соку ў ру-цэ ўстаў сівавусы ? мабыць, каб мовіць тост. Памазок з гатоўнасьцю працягнуў руку да свае чаркі, як перуновы выбух абрушыў усё ? i стол, i гасьцей, i ўсю гэтую залу. Засыпаны друзам Памазок апынуўся далёка ў куце, побач цяжка пляцнулася долу ўзьнятае выбухам грузнае цела сівавусага тамады. Адусюль сыпалася тынкоўка, трэскі ды кавалкі мэб-лі, бітае шкло бутэлек, енчылі людзі. Памазок на кукішках падаўся між акрываўленых целаў у той бок, дзе, памятаў, былі дзьверы.
Зрэшты, ён мог бы i не турбавацца пра дзьверы, ? як тро-хі асеў пыл, дык убачыў, што канца палацу як не было ? скрозь грувасьціліся кавалкі сьценаў, каменьня, знадворку тырчэў абломак калоны. Уцалелі хіба нейкія прыступкі
з парэнчынамі, да якіх i падаўся Памазок. Абы прэч з гэтага жахлівага палацу...
Ён мкнуў прэч, а прыступкі вялі, куды самі хацелі ? унутр i ўгару. I ён бег па іх, пасьля задыхана плёўся,