бок ? амаль побач на аўражным схі-ле, уткнуўшы твар у рукавы, ніцма ляжаў баец. З яго ўшчэнт пасечанага кулямі рэчмяшка выцягнуўся брудны вафельны рушнік, канец якога матляўся ад ветру на нерухомай спіне. Клімаў падцягнуўся і разы два штурхнуў ботам у чорную заскарузлую падэшву валёнка.

? Эй ты! Жывы?

Баец сапраўды варухнуўся, падняў на камандзіра змораны, зашчацінены, ужо зусім не малады твар.

? Паранены?

? А хто яго… ведае. Не, здаецца. Замарыўся… От жа на-рабіў гад… Каб на яго халера…

Баец заварушыўся, стомлена сеў, палез у кішэнь па куры-ва. Клімаў яго не ведаў (мабыць, ён быў з апошняга папаў-нення, якое рота атрымала тры дні назад) і падумаў, што чалавеку для пачатку пашанціла нямала: куль з дзесяць, не ме-ней, прайшло, не зачапіўшы, над самай яго патыліцай.

? Што ж гэта будзе цяпер, га, лейтэнант? Столькі па-біла! На фарміроўку адвядуць ці як?

? Ага, чакай.

? Няўжо ж пакінуць яшчэ?

Чуйна прыслухоўваючыся да таго, што рабілася наверсе, і раскручваючы чырвоную нямецкую маслёнку-партабак, ён з непрыкрытай трывогай глядзеў на камандзіра роты. Занепакоены сваім, Клімаў адной уцалелай рукавіцай збіў пыл з рассечанага асколкам бота.

? Тваё як прозвішча? ? запытаў ён.

? Маё? Ды прозвішча такое… Дзеўкін.

? Доўга жыць будзеш, Дзеўкін. Азірніся.

? Хто, я?

Намацаўшы ззаду шкоду, баец пачаў бурчэць і лаяцца,

а лейтэнант споўз ніжай, падняўся і пайшоў уздоўж ручая па аўражыне.

Аўражына была даволі глыбокая, але хадзілі ў ёй толькі па адным баку: другі быў пад агнём. Цяпер, аднак, тут папрыціхла, напэўна, ужо ўсе пахаваліся і страляць не стала па кім. У гэтай цішыні стала чуваць, як грахаталі выбухі пад вёскай, дзе вялі бой іншыя роты палка… Па аўражнаму схілу ўніз да ручая спусціўся баец у кароценькім пакамячаным шынялі, тупнуўшы разы два пяткай валёнка, праламаў тонкі лядок і пачаў кацялком зачэрпваць ваду. Ён таксама быў незнаёмы Клімаву. Незнаёмыя цяпер наогул трапляліся ў роце часта ? полк шмат дзён у баях, і старых байцоў у ім засталося мала. Ды і сам ён у гэтай роце з’явіўся нядаўна, з тыдзень назад, да гэтага быў у іншым батальёне камандзірам узвода. Боты падварочваліся на касагорыне, ісці было нязручна. Клімаў спусціўся ніжай да ручая. У аў-ражным беразе дзе густа, а дзе радзей, накапаным жвірам жаўцелі выдзеўбаныя за мінулую ноч ямкі-акопчыкі. Цяпер некаторыя з іх туліліся ў зямлі пустыя. Над берагам сям- там тузаўся на ветры быльнёг, і ў небе плылі-кудлычыліся шэрыя хмары. Было сцюдзёна, дзень абяцаў непагоду. Клімаў пераскочыў ручай, следам зазвінелі тонкія ільдзін-кі. Тут, ля завароткі, была самая адкрытая мясціна, лейтэ-нант, увагнуўшы галаву, кінуўся бягом, але ў канцы не ўтры-маўся і азірнуўся на вышыню ? у якім кіламетры над шэры-мі рытвінамі бруствераў сноўдалі, знікалі і зноў з’яўляліся галовы ў пляскатых касках.

«Сволачы! Не баяцца», ? са злосцю падумаў ён, забегшы за паваротак. Хаця, чаго ім было баяцца: боепрыпасаў у роце не хапала, ашчаджалі кожную абойму з тых, што, атрымаўшы па норме, старшына прывозіў уначы ў роту. Лацно немцам. Але хай, да пары, суцешыў сябе лейтэнант, зноў пераскочыў ручаіну. Па нейкай палеглай і вельмі гразкай траве ён перайшоў крывуліну чарговага паваротка і ў задуменні аж схамянуўся ад нечаканай сустрэчы: перад ім ста-яў конь. Конь, відаць, быў прыблудны, чужы, не падобны ні на аднаго з чатырох ротных вараных

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату