пытаўся.
? Даўно?
? Хвілін дзесяць.
Клімаў даўлянуў на шчоках жаўлакі і, укленчыўшы на ад-но калена, пад адтапыранае вуха шапкі сунуў канец трубкі. Пакуль у трубцы шчоўкалі кантакты пераключэнняў, Клі-мава абдало духмяным араматам махоркі, ён ускінуў голаў
і моўчкі працягнуў руку да сувязіста. Той паспешліва ад-кусіў канец недакурка, выплюнуў яго. Клімаў зручней сеў
ля апарата: са дзве зацяжкі калі не зусім супакоілі яго, дык усё ж пасобілі сабрацца перад непрыемнай размовай.
? Пашы не было тут? ? усё яшчэ чакаючы з трубкай ля ву-ха, запытаў ён Тарасікава, які глыбей забіваў у зямлю стары паіржавелы штых, што служыў зазямленнем.
? Не, не было.
Нарэшце ў трубцы шчоўкнула, буркнула, Клімаў засяродзіўся ўсім сваім вельмі брывастым, вельмі абсівераным
і ўсё ж, не зважаючы на гэта, маладым тварам.
? Слухаю, таварыш дваццаць першы.
? Што? Клімаў, ты? Што гэта ў вас сціхла там? Чаму
не дакладваеш? Вышыня ўзята?
Клімаў зноў выдавіў на шархоткіх шчоках жаўлакі, рука яго намацала ў пале паўшубка дзірку, і пальцы з сілай ірванулі павіслы з белай паўсцёй мэтлах скуры.
? Алё! Далажы, як вышыня.
? Вышыня на месцы.
? Га? Алё! Што цябе дрэнна чуваць? Як вышыня, я пытаюся?
? Возьмем вышыню.
? Што? Возьмем? Ага, возьмем! ? голас у трубцы адразу зрабіўся пагрозліва-з’едлівы.
? Да вас што, толькі цяпер загад да розуму дайшоў…
Угары раптам грымотна трэснула, Клімаў інстынктыўна хіснуўся ніжэй да апарата, зірнуўшы з-пад локця ў неба, ? над ровам плыло невялічкае рудае воблачка брызантнага разрыву. Камандзір палка яшчэ нешта казаў, але Клімаў зноў не пачуў, аглушаны новым, яшчэ больш блізкім разры-вам. У доле наўкола бы хто сыпануў жменяю дробных каменьчыкаў ? пыхнулі і прапалі пад ветрам сотні пыльных дымкоў.
? Малакасосы! Спалохаліся дзясятка вшывых фрыцаў! Аўтаматчык[і] мне называецца! Куча дрэні вы пасля гэтага. Вы… ? далёкім злым голасам шархацела трубка.
Клімаў апусціў на калені трубку і, безуважны да яе шор-хату, пацягнуў бычок. Але ў гэты раз над ровам зноў аглушальна трэснула, і вецер хутка пагнаў прэч новае воблачка. «Прыстрэльваюць, ? падумаў Клімаў. ? Цяпер будзе». Прыўз-няўшы ў паветра трубку, ён спачатку не зразумеў, чаго гэ-та маўклівы тэлефаніст бокам ссунуўся на яго, прываліўся
да пляча, галава яго ўпала на руку з трубкай, і лейтэнант схамянуўся толькі, калі струмені крыві пабеглі па яго штанах. Аднае рукой Клімаў згроб сувязіста,