абознікаў, якія, дарэ-чы, цяпер былі са старшыной у тылах. Спачатку Клімаў мах-нуў рукой, спрабуючы сагнаць яго з свайго шляху, але конь нават не адрэагаваў на гэтую спробу, толькі трошачкі прыўз-няў голаў і з такім анямелым дакорам зірнуў на чалавека сваімі бліскучымі бяздоннымі вачмі, што Клімаву стала няёмка. Ён дакрануўся да яго маршчыністай шыі, натапыраная поўсць з дробнымі белымі плямкамі ? слядамі даўніх памулак ? зябка здрыганулася на яго хрыбце, конь зрабіў спробу пераступіць, кульгануў і зараз жа падабраў пад сябе заднюю нагу. Пасля ён працяжна, трудна ўздыхнуў. Стараючыся болей не патрывожыць жывёліну, Клімаў праціс-нуўся па сцяжыне ля яе боку і, прайшоўшы яшчэ крыху, палез угору, дзе перад гэтай няўдалай атакай пакінуў свой КП з тэлефонам да камандзіра палка.
За ўвесь час адсутнасці камандзіра роты на яго імправіза-ваным КП у глыбачэзнай старой варонцы на краі рова гас-падарыў тэлефаніст Тарасікаў. Ні наступленне, ні абарона, ні паспяховыя ці няўдалыя атакі ? нішто, здавалася, не даты-чыла гэтага хлопца, які ведаў адзіны свой на вайне клопат, ? сувязь. Што б там ні адбывалася навакол, ён, кавалкам бінта прывязаўшы да вуха трубку, карпеў над старэнькім УНФ, слухаючы і баючыся толькі за свой даўжэзны, безліч разоў ірваны і вязаны-перавязаны провад. Крыху вышэй
за яго на апарожненай жалезнай шпульцы сядзеў ягоны на-парнік ? маўклівы з рабым тварам сувязіст, перад наступлен-нем прысланы да аўтаматчыкаў з роты сувязі.
Абрушваючы з берагоў варонкі падмерзлую зямлю, Клі-маў ссунуўся ў яе дно на тоўстую заследжаную льдзіну. Тара-сікаў як рупны падначалены пры з’яўленні начальства неяк няўлоўна падабраўся нутром, прыўзняўся, прыўстаў на кале-нях і крануў ручку апарата.
? Як сувязь? ? прывычна кінуў Клімаў, і Тарасікаў з ба-дзёрай гатоўнасцю, тонам, у якім чулася трошкі выхвальнае «а як жа іначай», падхапіў:
? Ёсць, таварыш лейтэнант, ? і, стрэльнуўшы на камандзі-ра прыгожымі выразнымі вачмі выхаванага, чуйнага хлопца, дадаў: ? Тут вас дваццаць першы