кінуўся ў другі канец даху, ды й там не было спакою. Там таксама спрабавалі ўскараскацца да яго ? да сьцяны падагналі вялізны аўтамабільны кран. Адзіны бясьпечны бок быў пад дрэвамі, дзе разьлягаў парк. Не марудзячы, Памазок разьбегся, як ко-лісь у маладосьці, i скокнуў на бліжні сук. Ён удала ўчапіў-ся, напружыўся i апынуўся на суку зьверху. Тут была прыемная засень, зводдаль на суках расьсеўся з паўтузін малпаў, якія адразу ж усчалі абураны вэрхал. «Ну, чаго злуеце-ся? ? падумаў Памазок. ? Самі ўладкаваліся, а мне не да-юць...»

Не зважаючы на іхняе якатаньне, ён падаўся па суку далей ад даху, захінуўся за тоўсты шурпаты ствол. Але што ра-біць далей, як ратавацца? Во ўлез, дык улез, паквапіўся на прэзідэнцтва, дурань... I яму нясьцерпна захацелася тады

ў сваю дымную, сьмярдзючую ад торфу качагарку...

Аднак доўга сумаваць па качагарцы не давялося, ? падобна, яго заўважылі, i першая чарга зьнізу прашыла кулямі лістоту дрэва. Малпы спуджана загаласілі, заверашчэлі на ўсе свае дзікунскія галасы i сыпанулі па гольлі на суседняе дрэва. Намагаючыся з ycix сваіх ня надта багатых сіл, Памазок таксама падаўся за малпамі. З сука на сук, з дрэва на дрэва. Аднаго разу ледзь не зваліўся, няспрытна ўхапіўшыся за крывы сук, але ўтрымаўся. Абы прэч ад тае прэзідэнцкае згубы, дзе яго хацелі забіць.

Але на яго няшчасьце, дрэвы гэтага парку скончыліся, далей разьлеглася пустая лугавіна, дзе звычайна гулялі

ў гольф. Зьнізу ўсё стралялі, у лістоце шчоўкалі разрыўныя ? гэткія, як у тую вайну пад Познаньню, дзе яго параніла дробным асколкам у зад. Цяпер пакуль што Бог сьцярог, куля не зачапіла. Але ж як ратавацца? Хіба што вышэй?

I Памазок палез па суках угару, прадраўся амаль да вяршы-ні. Далей ужо не было куды. Мабыць, з долу яго ўжо было нялёгка згледзець, хоць адтуль усё стралялі ? ці не па ўcix дрэвах. Дзесь прарэзьліва верашчэлі малпы, а ён прытуліў-ся да таўставатай крывулякі дрэва i ня дыхаў. Думаў: можа, пабягуць за малпамі, а яго ня ўбачаць?

Ды дзе там ? згледзелі. Праз гольле бачна было, як два вайскоўцы, утаропіўшыся ў яго, ужо паднімалі ўгару свае аўтаматы. Адчуваючы, як яны вось-вось джагнуць чаргой, Памазок роспачна закрычаў, бы малпа на дрэве...

? Ну, якога д’ябла ўзьлез i крычыш? ? пачуў ён на роднай мове. ? Катлы халодныя, ці хочаш сістэму размарозіць? Чаго сядзіш там? Зусім здурнеў ці што?

Памазок недаўменна зацепаў вачыма ? унізе ля топкі

стаяў раззлаваны старшыня i мацюкаўся на качагара, які не-маведама чаго сядзеў пад стольлю, учапіўшыся за трубы.

У доле ляніва варушыліся-уставалі Юрка Дзядзенка i Ладуць-ка ? церлі заспаныя вочы. Але як яны трапілі ў Памазонію, ? таго Памазок ня ведаў.

Усё яшчэ нічога не разумеючы з таго, што адбывалася, Памазок асьцярожна зьлез з трубаў.

? Ці што засталося ў бутэльцы? ? прамармытаў ён,

ні да кога не зьвяртаючыся. I зразумеў, што марна: парожняя бутэлька валялася ў доле акурат каля старшынёвых ботаў.

1999

Жалезны камандзір

Апавяданьне

Атака сарвалася.

«Як жа так?. Як жа так?. От, праклятая шпокаўка! Ад-куль яна ўзялася?» ? праз горыч, боль і адчай стукала ў яго галаве неадчэпная думка ўвесь гэты час неспадзяваных га-небных уцёкаў ад вышыні ўніз, туды, у выратоўчыя рытві-ны аўражыны, з якой гадзіну назад ён павёў людзей у атаку.

Ён ужо не спрабаваў падганяць байцоў, перастаў падаваць каманды ? яго сарваны прастуджаны голас толькі сі-пеў, без следу патанаючы

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату