бо бліз-ка ўнізе ўсчалася страляніна i чуліся крыкі. У нейкім сьціша-ным закутку скінуў з сябе свой цяжкі панцыр, які ўжо не бы-ло сілы трываць на плячах. Ён прагнуў выбавіцца з гэтага муру, кідаўся па ягоных заблытаных пераходах, пакуль не-знарок не апынуўся на даху. Але, можа, i добра, што на даху, тут нікога не было i можна было аддыхацца. Дах быў вялізны i плоскі, з рознымі папярэчынамі i надбудоўкамі ў доле. Зьнізу Памазок ня быў бачны, i тое абнадзейвала. Можа, яму пашэньціць перахавацца да ночы, а ноччу ён бы як-не-будзь уцёк. Памазок ужо набыўся ў гэтай краіне, болей яму не хацелася. Ён ужо амаль пераканаўся, што зрабіў памылку, калі паквапіўся на тое прэзідэнцтва.

Унізе між тым усчалося штось неверагоднае ? падобна, ішоў бой, як на вайне. Чуліся выбухі, стрэлы i гучныя каманды вайскоўцаў. Але хто ? на каго, хто ? за каго, зразумець было немагчыма. Трохі ачомаўшыся, Памазок памкнуў-ся зірнуць з даху, падкраўся да карнізу, ды зараз жа куля-мётная чарга ледзьве ня зьнесла яму галаву. Памазок порстка пляснуўся долу ? значыць, за ім сачылі. Ляжаў, думаў, што, пэўна, гэта маркоўныя, якім ён не дагадзіў. Тады ён на кукішках падаўся да іншага боку даху, дзе, можа, бы-лі малінавыя, ? ужо гэтым ён паспрыяў, падпісаўшы іхняга пеўня. Можа, яны яго ўратуюць? Але толькі ён глянуў з-за нейкага коміну ўніз, як адтуль зноў грымнула пара чэргаў, якія дашчэнту зьнесьлі цагляны верх коміну. Здаецца, ягоны шлях уніз быў адрэзаны з абодвух бакоў. Што было ра-біць прэзідэнту гэтай дурной краіны?

Унізе тым часам доўжылася гамана, крыкі, час ад часу га-халі выбухі гранатаў. Па карнізах паддашша лапаталі кулі ? яго намагаліся выбіць адсюль. Але ён не такі дурны, каб па-кідаць сваё месца, сваю Брэсцкую крэпасьць. Ён будзе ся-дзець тут да апошняга i загіне героем. Хай ведаюць, якія прэ-зідэнты растуць у партызанскай рэспубліцы.

Але пакуль ён быў жывы, і, нямала стаміўшыся, прысеў каля нейкае бетоннай папярэчыны. Горш за ўсё, што на гэ-тым даху не было засені, а з паўдзённага неба неверагодна горача паліла сонца. Памазок даўно быў мокры ад поту i не-знарок прыгадаў, колькі на тым стале было настаўлена роз-нага пітва. Ды нікому нічога не дасталося, ? во чортава краіна! Каб жа хоць не было, як на ягонай радзіме, а то... То не даюць, то страляюць, а ты бегай з раніцы галодны

i дашчэнту цьвярозы. У такі момант тужлівай скрухі побач штось шлёпнулася долу ? ён азірнуўся: то была гронка бананаў. Але адкуль? Памазок паўзіраўся ў недалёкае гольле дрэваў, што месцамі былі вышэй даху, i ўбачыў там малпу. Тая сядзела на тоўстым суку i сьмешна крывіла свой рухавы зморшчаны тварык, ? бы насьміхалася над чалавекам. «Во, дзіва, ? падумаў Памазок, ? тут яшчэ i малпы. Трэ бу-дзе не забыцца расказаць пра тое дома...»

Але да дому, мабыць, было далёка, ? нешта дужа застралялі ў дальнім, разбураным канцы палацу. З бананам у ру-цэ Памазок падаўся туды i хутка сьцяміў ? з таго боку лезь-лі. Пераскокваючы папярэчыны, ён

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату