ў норы, шаснулі іх стракатыя постаці з новень-кімі, яшчэ пахучымі ад змазкі «Узі». Пад камандай незнаёмага падпалкоўніка ў скураным паліто хутка пад’ехалі

да прахадной нумарнога заводу на гарадской ускраіне, які нядаўна яшчэ быў «паштоваю скрынкай»; адразу заехалі

ў двор і выгрузіліся ля будынку заводакіраўніцтва. Тут жыва разьбегліся двума шэрагамі ўпоперак прыступак, утварыўшы нешырокі, але і ня вузкі калідор да дзьвярэй, і застылі. Іншыя, што прыехалі раней, былі ўжо ўнутры.

Усе маўчалі, аднак Ступаку стала зразумела, што яны забясьпечвалі прыезд самога. Ступак вольна стаяў на другой аднізу прыступцы і думаў, што тое самае, што валодала ім гэ-тулькі часу, здаецца, урэшце наблізілася ўшчыльную. Урэш-це ён дачакаўся магчымасьці, пра якую столькі перадумаў, да якой імкнуўся. Ражок аўтамата быў поўны патронаў, аўтамат на грудзях у поўнай гатоўнасьці. Не хапала хіба апошняй кропкі рашучасьці. Але чаму? Хіба што-небудзь было ім няўцямлена, ці што зьявілася новае?

Нешта ўсё ж ён не пасьпеў дадумаць, каб канчаткова на-важыцца, як да прыступкаў нечакана падляцеў адзін мілі-цэйскі «Мерседэс» з мігалкай, за ім другі такі ж самы.

З іх борздка павыскоквалі людзі ў масках, разьбегліся непа-далёк па завадскім навакольлі. Тады падкаціў і трэці аўтамабіль, грузны, мабыць, браніраваны «Кадзілак», з якога праз паслужліва расчыненыя дзьверы лёгка выскачыў ён. На гэты раз ён быў у цёмным, добра адпрасаваным гарні-туры, пры даўгім, да пупа, гальштуку; хуткім, амаль драпеж-ным позіркам кінуў у адзін бок, у другі, мусіць, каб упэў-ніцца, што варта на месцы і ягоная ахова забясьпечаная. Ягоны цьвёрды, уладарны твар цяпер нёс няскрушную злую суровасьць. Тым самым прыдзірлівым позіркам ён акі-нуў абмерлую варту і, здалося, нібы спатыкнуўся на гэткай жа, як і ў яго, вусатай фізіяноміі Ступака. Ступак незнарок варухнуў кароценькай руляю аўтамату, міжволі скіроўваючы яе ўбок. Тады ж трывожна тузануліся ля пераносься русявыя бровы, але болей ? нічога. Ступак абмёр, а той спру-жыніста скочыў цераз дзьве прыступкі вышэй і ўмомант апынуўся ля высокіх дзьвярэй, дзе яго чакала невялікая група ў цывільным і ў масках. Яны ўсе разам схаваліся ў памяшканьні. Ступак расслабіў свае напятыя мускулы і выдыхнуў.

Два шэрагі яшчэ працягвалі стаяць на прыступках, але ра-нейшае напружаньне мінулася, можна было разьняво-ліцца. Штосьці было не зразумела Ступаку, ? чагось нават крыўдна, ды ён ня мог разабрацца, чаму? Можа, за сваё ранейшае, перажытое, а можа ? за сёньняшняе ? таго ён зразумець ня мог. Адно было пэўна ? кілер з яго пакуль што не атрымаўся, і дзіўна, што тое цяпер пачало ім адчувацца, нібы палёгка. Нібы ён уратаваў жыцьцё. Найперш, можа, сваё ўласнае. Магазін ягонага «Узі» застаўся цэлы, яго на-лежала берагчы і прымяняць толькі ў крайнім выпадку. Але ? дзе той крайні выпадак, і хто будзе вызначаць яго? Ужо, мабыць, ня ён. 3 прыкрасьцю Ступак адчуваў, што неў-прыцям і назаўжды страчвае сваё асабістае права, якім ужо распараджаліся іншыя.

А ён што ж ? ён мусіў чакаць і падпарадкоўвацца. I ён чакаў можа, з гадзіну ці болей, стоячы ўсё на той жа прыступцы, хіба мяняючы ўпор нагі. Хлопцы побач таксама чакалі. Іншай каманды ім не давалі, і Ступак пачаў думаць, што на іх забыліся. Аж не! Палкоўнік у скуранцы штось гаркнуў з дзьвярэй, і яны замерлі. Ступак чакаў зноў уба-чыць самога, ды замест яго ў расчыненых дзьвярах паяві-ліся двое ў шэрых пінжаках ? высокі і ніжэйшы, якіх цесьненька абступілі хлопцы ў масках. Тыя два ішлі, патупіўшы долу сівыя галовы, неяк ненатуральна аднолькава трымаючы за сьпіной рукі. I толькі як спускаліся па прыступках, Ступак убачыў на іхніх руках бліскучыя кайданкі. Тады яму шмат што стала зразумела. Але нешта і яшчэ болей заблытвалася.

Арыштаваных павезьлі ў міліцэйскай машыне, а яны ўсё стаялі на прыступках, мусіць, чакалі самога. I Ступак думаў, што ягонае жыцьцё кудысь павярнулася. Хаця хто ве-дае, якім яшчэ бокам можа яно павярнуцца зноў. Усё

ж жыцьцё кожнага сваю сілу мае ? часам злую, нядобрую сілу...

1998

Бліндаж

Аповесьць

 

1.

Серафімка.

Тыдзень ішоў нудны

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату