халодны дождж, мачыў і без таго на-моклую ўжо зямлю. Дарога зусім раскісла, гразь распаў-залася пад нагамі, па каляінах сабраліся і нікуды не сьцяка-лі мутныя лужыны. Нават сьцежка наўзбоч за канавай і тая не высыхала за тыя невялікія прамежкі, як трохі пераста-ваў дождж, была сьлізкая і сьцюдзёная. Лепей за ўсё было ісьці па дробнай, таксама змакрэлай траўцы наўскрай буль-бянішча, дзе пакапанага, з параскіданым, парудзелым буль-боўнікам, а дзе і з нечапанымі яшчэ баразёнкамі бульбы. Бульба, відаць па ўсім, пойдзе пад сьнег, памерзьне, капаць яе ўжо не было каму – вёскі, лічы што, ня стала: пагарэла, паруйнавалася дашчэнту гэтая невялічкая вёсачка. Ды і ін-шым тут дасталося, мабыць, ня менш, і цяпер здаля з-за аб-паленых дрэў сям-там вытыркаліся закапцелыя печы з абла-манымі камінамі, рэшткамі сьмярдзючага дыму дыхалі недагарэлыя пажарышчы. Дзіва што – столькі жахлівых дзён усё тут грымела ад жудасных выбухаў, хадуном хадзіла зям-ля, скрозь у паветры вірашчэла і скыгатала, а ад дыму нель-га было прадыхнуць нават у яме на бурачніку, дзе тады хавалася цётка Серафімка. Усё навокал гарэла, тлела і дымі-ла: і хаты, і хляўкі, і гумны, і яна баялася нават выглянуць на сьвет божы, каб паглядзець, ці стаіць яшчэ яе хатка. Ужо, можа, з дзясятак жахлівых выбухаў грымнула на двары і гародзе, сыры пласт глею абрушыўся ў яме, прываліўшы яе бо-сыя ногі, зьверху яму закідала чорнай, перамешанай з мохам, саломай з хляўка. Але хатка не загарэлася. Серафімка ўзрадавана згледзела яе, як толькі нясьмела выбралася

з ямы надвячоркам у пятніцу, калі ўсё тут аціхла, змоўкла, зьмярцьвела, і яна сама сабе не паверыла: няўжо ацалела? Хатка, аднак, з большага, здаецца, ацалела, хоць паловы страхі на ёй як не было зусім – нібы зьмяло віхрам, а другая палова плоска аблегла кроквамі на самае гарышча бяз ко-міна, чорныя цагліны ад якога раскіданыя валяліся па ўсім гародзе. Не ўбераглося ніводнае з трох вакенцаў, бітае шкло скрозь хрупала пад нагамі, і Серафімка, баючыся па-рэзаць босыя ногі, стала тады зводдаль ля паламанага плоту і горка заплакала…

За бульбянішчам трэба было павярнуць па касагорыне

ў лог, дзе з-за кусьцікаў шырока адкрыўся вялікі лугавы прасьцяг: даўняе выпрацаванае тарфянішча, цяпер чорнае, пустое, залітае па канавах ды ямах стаялай вадой. Там і далей спрадвеку ляжала балота з чэзлымі хамлакамі кустоўя, алешніку, рэдкімі астраўкамі нізкарослага балотнага хвойні-ку; праз яго, аднак, бег старажытны брукаваны тракт, за які, мусіць, і ўсчалася гэтая ваенная калатнеча. Перад тым чырвонаармейцы дзён колькі капалі пагорак, схіл, акопваліся на ўскрайку тарфянішча, накапалі тут безьліч нейкіх крывуляк-нораў, ямінаў, круглых, бы скавародкі, пляцовак – для гарматаў ці што. Учора пад вечар, як Серафімка, баючыся і дужа цікавячыся адначасна, падышла да таго пагорку, дык аж прысела ад раптоўнай нутраной жудасьці – ніжэй ля кусьцікаў на краі вывернутых з глыбіні вывалінаў зямлі ляжала на баку невялічкая гарматка з кароткім ствалом, і за ёй ніцма аблягаў на жалезнай станіне нежывы чырвонаармеец, спрэс абсыпаны камякамі дробнай зямлі. Яна тады доўга ўзіралася ў яго здаля, думала, можа, пашавеліцца, можа, яшчэ жывы. Але не, не пашавяліўся, быў за-біты, яна зразумела тое, калі ўсё ж падышла бліжэй і згле-дзела на яго стрыжанай патыліцы рудую карыну засохлай крыві. Яна яшчэ паўзіралася ў яго, стараючыся неяк адолець свой страх, ды так і не адолеўшы яго, памалу пады-шла па траве да гарматкі. Твару забітага не было відаць,

і не пазнаць было, якога ён веку, хіба што яго танклявая шыя, што вытыркалася з расхінутага каўняра гімнасьцёркі, давала зразумець, што гэта зусім яшчэ малады хлопец. Мусіць, ён ляжаў тут даўно, колькі дзён, ягоная гімнасьцёрка на сьпіне трохі абсіверала на ветры, а бакі і ўсё іншае пад ім было сырое і цёмнае, – ад дажджу ці крыві. Серафім-ка падышла зусім блізка, ступіла на кучу сырога мяккага глею, за якім зеўрала глыбокая вузкая яміна, страхавіта зір-нула туды і жахнулася яшчэ болей: у яміне ляжалі і яшчэ забітыя. Нельга сказаць, што Серафімка так ужо баялася не-жывых людзей – за свае сорак гадоў яна крыху нагледзелася на нябожчыкаў – мужчынаў і жанчын, маладых і старых, пахавала бацькоў, але тое было ўсё ня так. Там былі здаўна знаёмыя, свае, родзічы; ды і нябожчыкі зусім

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату