ня тое, што за-бітыя, скрываўленыя ды пакалечаныя салдаты.
Серафімка тады, бадай ня чуючы пад сабой ног, наў-прасткі цераз бульбянішча пашыбавала адсюль далей –
да свае пахілае, без страхі хаткі акрай недалёкай разбуранай вёсачкі, бы там была якая засьцярога ад жудасьці ваеннага поля бою. Усю нядоўгую дарогу дадому і затым у хатцы, якую яна як-колечы прыладзіла для жытла (пазатыкала па-бітыя шыбіны, прыладзіла паламаныя дзьверы і нават паспрабавала аднойчы запаліць у печы, але дым адразу пава-ліў унутр, і яна затушыла галавешкі), усю ноч затым у яе ва-чах стаялі нерухомыя, засыпаныя зямлёй сьпіны, адкінутыя галовы забітых, скрываўлены бінт на голым, з разрэзаным рукавом плячы аднаго. А назаўтра, неяк датрываўшы да лянівага позьняга сьвітанку, яна выцягнула з-пад дрывотні іржавую рыдлёўку і баючыся падыбала цераз поле
да тае жахлівае касагорыны над тарфянішчам.
Аднак чым яна бліжэй падыходзіла да грыўкі кустоўя, тым меней заставалася ў яе рашучасьці, страх ахінаў яе ўсё болей, і яна не спрабавала адолець яго – яна ўжо звыклася з ім за гэтыя жахлівыя дні. Цяпер яна з ім жыла кожны дзень, не расстаючыся і ўначы, у сваіх кароткіх птушыных снах, прачынаючыся разоў па пяць да сьвітанку. Праўда, пасьля той калатнечы ўсё навакол сьцішылася, нібы зьмяр-цьвела, толькі ўчора ў небе колькі разоў гулі аэрапланы, але чые яны былі і куды ляцелі, яна ня ведала. Як ня ведала, куды адкацілася вайна, ці, можа, на тым усё і скончылася. Усе ўсіх пабілі – і нашых, і немцаў, і тут паблізу не заста-лося нікога. Не засталося таксама і ў вёсцы, – адны ўцяклі далей за мястэчка яшчэ напярэдадні бою, другія наогул сышлі невядома куды. Чырвонаармейцы тады выганялі ўсіх – казалі, тут сядзець небясьпечна, будзе вялікая бойка, і ёй казалі выбірацца таксама. Але яна не пайшла нікуды, хоць і пагадзілася тады пайсьці. І, мусіць, дарма не пайшла, пасьля яна разоў колькі наракала на сваю дурноту, але ж хі-ба яна думала, што будзе так страшна. Такі жах! Канец сьве-ту, пекла і крывавае грамішча. Тады думалася: ну пастраля-юць на полі ці ў вёсцы, можа нават заб’юць яе, але ёй што: плакаць па ёй было некаму, як і ёй таксама. Серафімка даў-но жыла тут адна, бабылкай, без сям’і, якой у яе не завялося ад маладосьці, а родзічы… Родзічаў блізкіх таксама не за-сталося, а далёкія былі далёка, так што, калі заб’юць, перажыванак па ёй будзе ня шмат. А то і зусім ня будзе. Можа, гэ-та і лепш.
Забіты аблягаўся ніц на станіну, зводдаль на вяршаліне шыпшынавага кустоўя месьцілася-чакала шэрая варона, якая з неахвотай звалілася ў галіны і паляцела некуды, як Се-рафімка падышла бліжэй. Крок яе тут запаволіўся, жанчына напружылася, зноў стала страшна, але што ж… Нягожа было пакідаць крумкачам забітых небаракаў, трэба было
іх атуліць зямлёй і, мусіць, зрабіць гэта тут ужо не было каму. Сваіх чырвонаармейцаў, мусіць, не засталося, ці, можа, яны адступілі далей. Аб тым трэба было паклапаціцца ёй. Жаль да забітых падганяў Серафімку, і той жаль памагаў
ёй з большага адольваць свой страх.
Яна падышла да шырокай варонкі-яміны, зірнула ў яе. Але там было пуста. Сугліністыя глыбіны-вывараціны грувась-ціліся па берагах, камякі зямлі абсыпалі ўсё іржышча навокал, але найбольш гарматку і небараку, забітага пры ёй. Як за яго ўзяцца, яна ня ведала, пастаяла побач, гнятліва ўзі-раючыся ў яго разьбітую, скарэлую патыліцу. Затым, пакі-нуўшы рыдлёўку, дакранулася да яго пляча, пахінула. За-біты не скрануўся з месца, бы скамянеў, і яна другі раз з вя-лікай натугай ледзьве пераваліла яго на бок. Гэта сапраўды быў маладзенькі салдацік з худым вузкім тварыкам, адно вока яго было неяк дужа заплюшчана ці, можа, запухла,
а другое, нібы ашклянелае, недаўменна пазірала ўдаля-чынь. Падкорчаныя пад сябе рукі так і засталіся падкорчанымі, з бруднымі, растапыранымі пальцамі. Што было ра-біць далей, дык яна і ня ведала. Пэўна, пахаваць, але як? Яна азірнулася, і зноў яе позірк натрапіў на яму побач усё з ты-мі ж