забітымі. Мусіць, іх складвалі туды, ды не пасьпелі зака-паць, падумала Серафімка і падышла да ямы бліжэй. Але ці складвалі – неяк дужа ўжо бязладна яны месьціліся там: два сядзелі на дне, утыркнуўшыся галовамі ў земляную сьцяну гэтай цесьненькай яміны, трэці ляжаў бокам, падвярнуўшы галаву ў пілотцы з забінтаваным плячом. Бінт на ім быў скрозь у сухіх плямах крыві, кроў была на ягоных грудзях

і відаць была на ложы вінтоўкі, што тырчэла побач з-пад на-кіданай выбухам зямлі. Лезьці ў яму, каб там паправіць каго, Серафімка не наважылася, на тое яна ўжо не магла пераадолець сябе. Яна толькі з адчайнай рашучасьцю ўзяла пад пахі забітага і пацягнула яго да ямы. Забіты аказаўся даволі цяжкі, заграбаючы гамашамі зямлю, трохі пасунуўся, але яго брызентавая сумка, што вісела на левым баку, зачапі-лася за станіну і не давала валачы яго далей. Серафімка па-клала забітага на зямлю, адчапіла сумку. Мусіць, сумку трэ-ба было б зьняць, але яна не хацела нічога тут перайнач-ваць, думала: хай яны так ужо і застаюцца ў зямлі са сваім майном. Яна неяк усё ж падвалакла цела да яміны і, прытрымліваючы за нацягнутую падкурчаную руку, бокам апусьціла яго ў яму, на плечы тых, [хто] ўжо назаўжды месь-ціліся там. Затым старанна перахрысьціла ўсіх у яміне, пера-хрысьцілася сама і ўзялася за рыдлёўку.

Закопвала яна доўга, з перапынкамі, аж угрэлася, расшпіліла заношаны картовы сачок, адхінула з галавы цёмную хустку. Дожджык быццам перастаў, але вецер не суні-маўся, неба было спрэс хмарнае, трывожнае, угары плылі-кудлычыліся нядобрыя шэрыя аблокі. Аддыхваючыся крыху, яна паўзіралася па схіле ўніз, дзе па йржэўніку і над балацявінай вілася блытаная вужака траншэі з таропка абкла-дзенымі травой і дзірваном берагамі. Дзірвану там, аднак, засталося няшмат, так усё там было перакапана выбухамі, тлустыя плямы ад якіх чарнеліся абапал траншэі і спрэс

па ўсёй касагорыне, дзе трохі радзей, а дзе так густа, што не было і сьледу ад іржэўніку, усё там чарнелася ад вывернутай з глыбіняў, намоклай ад дажджу зямлі. Нешта там ула- дарна прыцягвала яе позірк, нібы адчувала яна, што і там па-трэбна яе ўвага. І яна зноў бралася гарнуць на забітых зямлю з берагоў яміны-акопчыка, ужо добра засыпала іх, заста-лося тырчэць з зямлі толькі зялёнае, з нашытым лапікам калена верхняга забітага. Але во і калена схавалася пад нятоўстым пластом дробнага глею. Тады ёй стала спакайней, і яна ўжо павольней давяршыла сваю сумную справу[:] засыпала яму і нават трохі награбла ў дадатак наверх – атрымалася нібы магілка. Ды, мусіць, і сапраўды навек застанецца гэта магілкай для чатырох небарак.

Тады яна ўторкнула збоч рыдлёўку, перавязала на галаве хусьцінку, спакайней агледзелася. Апроч

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату