Застаўшыся адзін у траншэі, капітан Хлебнікаў зьнямогла пасядзеў з пісталетам у руцэ, а пасьля паставіў яго на ахоў-нік і з вялікім намаганьнем узгрэбся на ногі. Пісталет ён аш-чадна запіхаў у кішэню сваіх перапэцканых у гразі дыягана-левых брыджаў, а сам, расставіўшы ўбакі рукі і лапаючы імі па сьценах цеснай траншэі, пабрыў да напаўзаваленай на-ры – уваходу ў камандзірскі бліндаж, дзе ён бясконца доўга праваляўся ў кутку на нейчым пакінутым шынялі. Ён і цяпер зьнясілена выцягся на ім, правым бокам угору, каб мець пад рукой пісталет, які ён ашчаджаў цяпер болей за ўсё іншае. Увесь час ён баяўся ўпусьціць яго з рук, запэцкаць гра-зёй, бо калі яна трапіць у ствол, як тады ён стрэльне ў самы крытычны момант? А стрэліць, мусіць, прыйдзецца, у нем-ца-фашыста ці ў сябе самога, без таго ўжо, відаць, не абы-дзецца. Жахлівы ваенны лёс капітана цяпер ушчыльную пад-вёў яго менавіта да такой магчымасьці. Нічога лепшага ён ня бачыў наперадзе. Як наогул нічога ня бачыў.
Праўда, раптам зьявілася нейкая цётка, і ён не стрымаў-ся, нечакана для сябе папрасіў есьці. За час сваёй адзіноты
і гэтага раненьня ён мала таго, што напакутваўся душой
і целам, дык яшчэ і згаладнеў так, што ўжо з вялікай натугай мог узгрэбсьціся на ногі і выпаўзьці ў траншэю. Яго ўсё хіста-ла, бы п’янага кідала з боку ў бок, у галаве чыгунна гуло і кру-жылася – ад слабасьці, страты крыві, гэтага жахлівага раненьня. Ён даўно страціў усялякае адчуваньне часу, нават звыклая зьмена сутак стала недаступнай яго разуменьню, як, зрэшты, і ўсё астатняе, што адбывалася навакол. З таго мо-манту, як ён сунуўся ў тое агнявое правальле, што пагасіла ягоную сьвядомасьць, усё для яго набыло новы сэнс, ці можа, страціла ўсякі даступны сьвядомасьці сэнс, ён кепска разумеў, што з ім адбывалася і нават хто ля яго? Мабыць, абодва вокі яго выбіла выбухам, скроні і твар пякло несьці-ханым агнём, але тое ён зразумеў пасьля, а тады сьвядо-масьць яго затухла на нейкі няпэўны час, невядома, колькі ён праляжаў засыпаны зямлёй у траншэі, але калі апрытомнеў, яго ўжо перавязалі, – ці не санінструктар другога батальёну. Ён пачуў недалёкі голас камбата Глазырына, які пытаўся, што з ім, і той, хто перавязваў,