гэта быў той самы бліндаж. Але цяпер яе ніхто не су-стракаў, зеўраў чарнатой нізкаваты ўваход у яго, і яна ціха паклікала:

– Ці вы тутака?..

Не адразу ў адказ пачуўся стрыманы стогн, які яшчэ болей устрывожыў яе, і Серафімка, ледзьве адольваючы страх, палезла ў цемрыва.

– Казалі, есьці… Дык во прынесла бульбачкі…

Чалавек пластом ляжаў у кутку на разасланым шынялі, у прыцемках трохі бялеў яго ўхутаны бінтамі твар.

– Вады мне…

– Вады?..

Серафімка вінавата зьдзівілася: пра ваду яна і не падумала, яна несла есьці. Але, мусіць, калі хворы, паранены, дык трэба вады, як жа яна не даўмелася адразу?..

Вандзэлачак з міскай яна пакінула ў бліндажы, а сама выпаўзла ў траншэю, згадваючы, дзе ж тут узяць вады? Апроч лужынаў у варонках ды на тарфянішчы іншай вады тут не было, трэба бегчы дамоў.

Дзе крокам, а дзе і подбегам яна адолела страшную касагорыну, дабегла да бульбянішча, тут стала спакайней. Дожджык усё сыпаў – дробны, але несьціханы, яна ўжо нямала абмокла – і куртка, і спадніца; босым нагам дождж быў ня страшны, горш, што намокла хусьцінка – другой такой цёплай хусьцінкі ў яе не было. Яшчэ здаля яна ўгледзелася ў свой падворак за вішаньнікам – не, здаецца, цяпер там не было нікога. Суседская хата ўся згарэла да тла: і будынкі, і сьвіран, хляўкі, засталіся толькі платы ды чорная аграмадная Ахрэмава печ з закапцелым комінам, нейкія патарчакі ў варыўні. На гародзе, аднак, ціха пагойдвалася на ветры почапка старога пахілага асьвера над іх сумесным калодзежам. Там павінна быць і вядро, гарлач жа Серафім-ка ўзяла свой у сенцах і па сьцежцы пабегла да суседскага пажарышча, на якім яшчэ дзе-нідзе слаба дымела на кучах вугольле нават у дождж, зблізку відаць стала крушня каменьня на месцы былой асеці, ды ў варыўні закіданыя га-лавешкамі на ранейшым месцы стаялі Ахрэмавы жорны,

на якіх і яна нямала памалола збожжа. Сваіх жорнаў у яе

не было. Жорны толькі абгарэлі трохі з ражкоў драўлянага жолабу, а так камяні былі цэлыя і гатовыя да работы. Серафімка наліла жбан вады з калодзежу і па-над плотам зноў пашыбавала ў поле.

У гэты раз бліндаж яна знайшла хутчэй, чым надоечы, яшчэ зводдаль згледзеўшы прыкметны пагорачак, і ўсё тоячы ў душы страхавітую неспадзяванку, улезла ў яго з тран-шэі. Паранены, як і раней, ляжаў на сьпіне, толькі адрывіс-та прамовіў, як пачуў яе:

– Тётка?

– Анягож! Во вадзіцы вам.

Камандзір выцяг руку з растапыранымі пальцамі, у якія яна ўклала шыйку свайго жбанка, і ён, трохі падняўшыся, глынуў вады і зноў аблёгся плячмі на зямлю.

– Спасибо.

Яна пераняла з ягоных рук жбанок і, ня ведаючы, куды тут прыткнуць яго, трымала ля сябе.

– Может, ты и спасешь меня, тётка? – памаўчаўшы, гаротна сказаў паранены.

– Дык каб жа як можна было, – лёгка азвалася яна, стоячы перад ім на каленях. – Вось тут паесьці вам, хлебца і буль-бачкі.

Не скрануўшыся, ён моўчкі выцяг да яе руку, і яна падала яму акрайчык, затым у другую руку ўклала пару сьцю-дзёных пазаўчарашніх бульбінаў. Камандзір з гатоўнасьцю ўсё ўзяў, але тут жа зьнямогла апусьціў на жывот занятыя харчам рукі.

– Спасибо вам.

– Дык пажаласта. Даруйце, болей няма нічога. Было сала, дык Піліпёнкі забралі.

– Какие Пилипёнки?

– А, благія людзі. Тутэйшыя.

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату