павароткай. Схамя-нуўшыся, яна пастаяла трохі, паслухала, паўзіралася, але ні-хто там не паявіўся, і яна падумала, што тое здалося. Тым бо-лей, што бралася ўжо на змрок – ці то ад нізкіх хмараў на не-бе, ці, можа, пачынала вечарэць; дождж усё сыпаў і сыпаў
з неба, скрозь па траншэі сачылася вада, сьцякала на дно
з разьбітых, месцамі абрушаных бруствераў. Тады Серафім-ка падумала, што сёньня яна, мабыць, накорміць параненага, але што будзе ён есьці заўтра? Пра тое трэба было падумаць, і пакуль ня зьмерклася, яна вылезла з траншэі і хуцень-ка пашыбавала па касагорыне ў вёску.
Обер-яфрэйтар Хольц каторы раз крадком падбіраўся да бліндажу, стаіўшы дыханьне, слухаў. Ён ужо ведаў, што там хаваецца паранены рускі, хоць яшчэ ні разу ня бачыў яго. Затое ён бачыў, як сёньня па схіле пагорку ўніз бегла руская жанчына з клумачкам у руках – напэўна, несла сюды правіянт. Сапраўды, хутка яна зьнікла ў траншэі недзе каля таго бліндажу, доўга не паказвалася адтуль, і Хольц, падкраўшыся па траншэі бліжэй, намагаўся падслухаць іхнюю размову. Аднак чуваць было кепска, да таго ж перашкаджаў дождж – гучна лапатаў па яго напятай на плечы, злубянелай палатцы, хоць скідай яе ў гразь. Можа, і варта
было б скінуць, каб пачуць, аб чым там гаварылі рускія,
ды Хольц ня быў упэўнены, што, пачуўшы, нешта зразумее – усё ж яго веданьне рускай мовы было дужа адносным. Не-як пад горадам Баранавічы, дзе ён два дні кватараваў у рус-кай гаспадыні, ён спрабаваў загаварыць з ёй, дык не зразумеў нічога, дарэчы, як і яна яго таксама. Аказваецца, як ён да-знаўся пасьля, гэтая руская мова мае яшчэ дыялекты, беларускі напрыклад, зразумець які яму не памог і ягоны
