баку тран-шэі, і ён раптам спалохаўся, што ўпусьціць гэтую рэдкую маг-чымасьць азвацца. Але як было і азвацца? А калі там не-мец?..

І ўсё ж ён не стрываў, з пісталетам у руках выпаўз у тран-шэю, упіраючыся ў мокрыя сьцены плячмі і локцямі, неяк устаў на ногі і падаў голас. Мусіць, той яго голас прагучаў роспачна і бездапаможна, хоць ён і стараўся надаць яму сі-лы і рашучасьці, і ён нарыхтаваўся стрэліць.

Ды гэта была жанчына.

Цяпер ён нібы прыдбаў надзею і ўхапіўся за яе. Ён толькі баяўся, каб жанчына не ашукала яго, не напалохалася сьляпога, можа б яна памагла. Як яна магла яму памагчы, ён ня ведаў, найперш ён прасіў есьці, бо аслабелы, адчуваў, што не працягне доўга. Ён проста сканае тут, у гэтай нары, перш чым яго знойдуць свае ці немцы ці ён наважыцца ўрэшце пусьціць сабе кулю ў лоб. Гэта ўжо зусім было

б брыдка, гэта проста было б па-дурному. Ну але што ён мог, невідушчы?.. Ці ён сам выбраў сабе гэты лёс? Ён толькі стаў ягонай ахвярай, – недарэчнай, крыўднай ахвярай, што папоўніць і без таго немалы сьпіс ахвяраў гэтай вя-лікай вайны.

3. Серафімка.

Адчуўшы благое, Серафімка прыбегла на свой паруйна-ваны, аброслы быльнягом падворак і адразу ўбачыла рас-чыненыя дзьверы ў сенцы. Усё ж дзьверы яна зачыняла, як ішла раніцай, значыць, тыя там пабывалі. Серафімка кінула на падворак рыдлёўку, убегла ў цемнаватыя сенцы і адразу кінулася да кубёлка, дзе ў зрудзелым слаі солі яна з зімы ашчаджала два кавалкі сала. Ды дзе там! Побач на зямлі валялася счарнелае вечка, а ў кубёлачку было пуста – адна соль на сподзе. Значыць, пабралі, каб іх пабрала крываўка.

Серафімка ўскочыла ў сваю цесную сьцюдзёную хатку, бразнула засланкай. Чыгунок стаяў на ранейшым месцы ў выстылай печы, бульбачку яны не ўзялі. Тады яна звыкла тузанула са шкафчыка шуфлядку – акрайчык таксама быў там, – значыць усё ж будзе чым пакарміць чалавека. Таропка пачала зьбірацца ў поле: завязала ў старую хусьцінку міс-ку з вывалянай у яе бульбай, зьверху на якую паклала акрай-чык і два салёныя гуркі з гарлача, – паесьці галоднаму чалавеку пакуль што хопіць. А там будзе відаць. Яна дужа сьпя-шалася, нібы баючыся, што спозьніцца, не ўратуе небараку, паправіла хустку на галаве і выбегла на падворак. Піліпёнкаў ужо нідзе не было відаць, – можа, пайшлі на свой хутар, а можа, дзе яшчэ сноўдаюць па пажарышчах. Тут яна ўпер-шыню падумала, што пра яе чырвонаармейца ніхто не паві-нен ведаць, тым больш гэтыя злыдні, ад якіх усяго чакаць можна. Яшчэ дакажуць немцам, тады хто ведае, што будзе. І яму, і ёй таксама.

Зноў усчынаўся дробны сьцюдзёнаваты дожджык з заходнім ветрам, у полі было холадна, але яна ня дужа адчувала сьцюжу, яна таропка бегла сьпярша дарогай, пасьля цераз перакапаную снарадамі касагорыну да тарфянішча. Варонкі ў нізкіх мясьцінах ужо сталі набірацца вадой – мутна-чорнай вадой на дне; у адной яна ўбачыла нешта падобнае на адзежыну, хоць гэта мог быць чалавек, які нібыта плаваў там увесь у вадзе, і толькі ягоная сьпіна вытыркалася на паверхні. Спалохаўшыся, яна шаснула ўбок, выбегла да траншэі і доўга блыталася там у траншэйнай крапанцы, пакуль знайшла знаёмы, з пабляклай дзярніны пагорак. Мусіць,

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату