– Добра. Толькі я зьбегаю, тут недалёка. Вы пачакайце.

– Но чтоб без обмана. И не вздумай кого привести. Застрелю всех.

– Добра, – сказала Серафімка.

З нечаканай палёгкай яна шыбавала па касагорыне ўгору і згадвала, што ў хаце, здаецца, яшчэ быў акрайчык счарсь-цьвелага хлеба і паўчыгунка зваранай бульбы за засланкай… Сёньня яна нічога ня ела, мусіць, ня ела і ўчора, а тыя дні наогул было не да яды, і гэта неяк не турбавала яе. Але во цяпер затурбавала – чым яна накорміць гэтага чалавека? Можа, зварыць сьвежай бульбачкі, у сенцах было паўвядзер-ца салёных агуркоў, а ў кубле яна ашчаджала з вясны пару кавалкаў ёлкага леташняга сала. Але галоўнае, мабыць, яму трэба памагчы з вачыма. Ён жа, вельмі падобна, сьляпы, дык як жа ён сам-адзін? Трэба доктара. Толькі дзе той доктар? Да мястэчка адсюль дваццаць два кіламетры, як цяпер да яго дапяцца? Ды па такім часе ці застаўся там доктар? Пэўна, падаўся з войскам?..

Краем бульбянішча яна выбегла на дарожку, адкуль ужо было рукой падаць да яе панішчанай вёсачкі, адзін выгляд якой неадчэпнаю скрухай сьцяў сэрца, – скрозь каміны, аб-паленыя дрэвы, чорнае пажарышча ад сядзібаў, гумнаў, хляўкоў. Можа, якіх чатыры ці пяць будынінаў (два хляўкі, лазьня ля сажалкі і Петракова варыўня на агародзе) усяго

і ацалелі з таго канца вёскі. З гэтага ж не засталося нічога, апроч яе хаткі на водшыбе.

Яшчэ бегучы па выгане, яна неспадзёўкі заўважыла там людзей – за парканам на яе падворку мільганулі дзьве постаці, зьнерухомелі, сталі, мабыць, узіраючыся ў яе. Яна так-сама ўгледзелася пільней і неўзабаве пазнала аднаго, то быў старэйшы Піліпёнак у высокай, з казырком шапцы, што летась, казалі, прыдбаў у Заходняй, як ганяў скаціну, – тут такой шапкі не было ні ў кога. Хутка, аднак, яна пазнала і дру-гога, – ягонага брата Віцьку, які, прыгнуўшыся, штосьці валок па падворку. Але якая халера прыгнала сюды гэтых Піліпёнкаў, што ім спатрэбілася тут? – падумала Серафім-ка. Яна не любіла гэтых людзей, зрэшты, як не любілі іх і ўсе навакольныя людзі, адны баяліся, другія ненавідзелі гэтых нячыстых на руку і на дробныя ўчынкі пакасьнікаў. Праў-да, гадоў колькі таму яны разлучыліся: старэйшы прыстаў у прымакі да адной маладзіцы з Лядаў, а малодшы зьехаў

у Оршу. Ды во цяпер зноў сышліся…

Але, мусіць, няпрошаныя госьці таксама згледзелі яе,

трохі пастаялі на падворку і, бы злыдні, нетаропка падаліся

на зады, сьцежкай да сажалкі. Яны і не хаваліся нават, валюхаста клыпалі, зрэдчасу азіраючыся на яе, і ў яе блага за-ныла сэрца: чаго іх прыпёрла сюды ў такі бедалажны час?

2.

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату