заваленай на-бок гарматкі месцамі ў зямлі відаць былі раскіданыя гільзы ад снарадаў і нават цэлыя, нястрэленыя снарады з востры-мі блішчастымі галоўкамі; снарады, мабыць, былі і ў паламаных драўляных скрынках, што трохі вытыркаліся збоч

з нейкае рытвіны. Але яна ня стала чапаць таго вайсковага начыньня – ня дай бог стрэльне. Галоўнае яна ўжо зрабіла – схавала ў зямлі людзей, хай ляжаць. Цяпер іх не пакрыў-дзіць ніхто – ні зьвер, ні чалавек. З рыдлёўкай у руках яна адышлася трохі ад магілкі, пастаяла і пайшла, але не ўгару да вёскі, а памалу, дужа баючыся, патупала па йржэўніку ўніз да тарфянішча, дзе была траншэя. Нешта яе цягнула туды і палохала, гняло страхам, але яна ішла, спыняючыся, засьцярожліва азіраючыся па баках. Хоць, здаецца, нідзе не было нікога, – сьцюдзёны вецер гнаў хмары ўгары, трым-цеў рэдкі быльнёг па іржышчы на зруйнаваным, пакрэмзаным людзьмі і вайной полі.

Нясьмела, як і раней, дужа баючыся, яна падышла да бліж-няй крывулякі-траншэі, зірнула цераз бруствер, але там

не было нічога. Толькі на дне стаяла чорная вада ад даж-джу ці, можа, набралася зьнізу, мясьціна тут была нізкая, лічы, ужо забалаць. Тады яна памалу павалаклася ўздоўж бруствера, насыпанага з чорнай балотнай зямлі, ён быў тут дбайна разгорнуты, падраўняны і бясконца цягнуўся кудысь па-над тарфянішчам. У адным месцы Серафімка з апас-кай пераступіла тоўсты смаляны провад, што вёў па зямлі на пагорак да таго месца, дзе чарнеліся спарышы-варонкі ад снарадаў. Трошкі далей, у траншэі, ляжалі на земляной палічцы дзьве вялізныя шпулькі з гэткім жа таўстым прова-дам, – адна наматаная даверху, а другая амаль пустая. Мясь-цінамі на брустверы і ў дне было густа, нібы з меху, насыпа-на гільзаў, – пустых, бяз куляў, некаторыя з іх пазелянелі ўжо ад вільгаці, другія мокрымі круглякамі жаўтлява бліс-калі ў гразі. Дзе-нідзе бялелі крапачкі скрываўленых мокрых бінтоў, паразматляных ветрам па брустверы, у йржэўні-ку. Скрозь чарнелася перакапаная выбухамі зямля, на касагорыне не засталося жывога месца ад выбухаў і варонак. Але людзей тут нідзе не было, ні жывых, ні забітых; мусіць, людзі сышлі ўсе кудысь, як аціхла бойка. Хоць у навакольлі не зьявілася яшчэ ніводнага немца, але Серафімка прадчувала, што перамаглі немцы: усю мінулую ноч на брукаванцы за тарфянішчам гуло да сьвітаньня – усё там ехала, перла, сунулася на ўсход. Значыць, нашыя адступілі.

То азіраючы перакапанае вайной навакольле па-над тар-фянішчам, то зазіраючы ў траншэю, дзе трохі глыбейшую, а дзе зусім мелкую, да калена, Серафімка набрыла на нейкі траншэйны тупічок з пагорачкам на паверхні, які быў сьвежа абкладзены дзірваном, – нібы вялікая магіла акрай тран-шэі. Сьпярша яна мякка ступіла босымі нагамі на той пагорак і, схамянуўшыся, сышла назад, каб абыйсьці яго. Тады пераскочыла

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату