нешырокую траншэйку і аж скаланулася

ад нейчага голасу, што глуха прагучэў нібыта з-пад зямлі. Як паглядзела назад, дык і зусім жахнулася ад таго, што ўбачыла: ззаду ў глыбіні траншэі, трымаючыся адстаўленай рукой за земляную сьцяну, з пісталетам у другой стаяў чалавек у непадпяразанай чырвонаармейскай форме; ягоная галава і вочы былі тоўста абкручаны брудным бінтом, доўгі канец якога матляўся ад ветру па скрываўленым пля-чы ў зялёнай дыяганалевай гімнасьцёрцы. Чалавек, зьнеру-хомеўшы, напружана ўслухаўся і адчайна-сурова вымавіў:

– Стой! Кто тут? Не подходить! Стреляю!

«Ай, божачкі мае!» – палахліва падумала Серафімка, ня ве-даючы, як адазвацца, ці лепей, не адзываючыся, уцякаць ад-сюль, пакуль той ня згледзеў яе і не застрэліў…

– Жанчынка я, тутэйшая, – дрыготкім ад хваляваньня голасам урэшце адазвалася Серафімка.

Чалавек трохі змоўчаў, падумаў, пераступіў у траншэі, але руку з пісталетам не апусьціў.

– Женщина? Одна?.. Отвечай быстро!

– Дык адна ж…

– Кто еще есть?

– Дык нікога ж. Адна во іду.

– Так. Подойди ближе! – строга загадаў чалавек, і Серафімка, ступаючы па мяккім брустверы, падышла на тры кро-кі бліжэй.

– Где немцы?

– А хто ж іх ведае. Пакуль што няма тутака.

– А наши?

– Дык і нашых няма. Нідзе нікога.

– Да? – глуха прамовіў чалавек і абвяла прысланіўся пляч-мі да сьцяны траншэі. Мусіць, стаяць яму было нязручна, ці ён аслабеў ад раны і змоўк. Серафімка таксама маўчала, адчуваючы цяпер нейкую сваю залежнасьць ад гэтага небаракі і пільна разглядвала яго. Але забінтаваны твар чалавека ня шмат даваў ёй зразумець, хіба цьвёрдыя, даўнавата ня голеныя пашчэнкі сьведчылі пра яго ня дужа маладыя га-ды ды нейкія блішчастыя значкі ў чорных пятліцах на каў-няры – азначалі, што ён ня просты, не радавы чырвонаармеец, а мусіць, які камандзір.

– Женщина, ты мне должна пособить, – спакойней, але

з ранейшаю натужнасьцю сказаў чалавек і змоўк другі раз.

– Дык я ж, калі ласка, – нібы нават узрадавалася Серафімка. – Што вам?

– Чего мне? – перапытаў чалавек і сеў, нібы рухнуў у дно траншэі. – Плохо мне! Вот… И чего-либо поесть…

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату