рас-казваў пра труднасьці з жыльлём і тое, што не яны адны апынуліся ў такіх умовах. Нават старшыя камандзіры і тыя нярэдка дзялілі адну кватэру на дзьве сям’і, а грошы, дык гэта такая справа, калі ўсё залежыць ад таго, як да іх ставіц-ца. Тыя ж ягоныя шэсьцьсот рублёў узводнага могуць быць малымі грашмі для буржуя і надта вялікімі для прыбіральшчыцы. Але дзе там! Марусіна крыўдлівая незадаволе-насьць спакваля ператварылася ва ўстойлівую варажнечу да яго, жонка яго зьненавідзела. Як натура дужа зайздросная, яна бачыла ўсіх іншых мужоў яе суседак лепшымі за свай-го, хоць ён ніколі не сказаў ёй грубага слова, стараўся пазь-бягаць зьвягі і спрэчак. Ён болей маўчаў. Але, мусіць, тое яго маўчаньне было самым абразьлівым і нестрываным у адно-сінах да яе, і, неяк перабіўшыся зіму ў таёжным гарнізоне, яна вясной зьехала да родзічаў у Барнаул. Два гады ён быў ні халасты, ні жанаты, быў у камандзірскай гасьцініцы з ха-ласьцякамі, пасылаў ёй па пошце пяцьсот рублёў у месяц, але пісьмаў не пісаў. І яна яму не пісала таксама, аж пакуль ён не атрымаў тое, дзе яна прасіла выслаць развод. Згоду на развод ён паслаў у той самы дзень і рашыў, што ніколі больш у жыцьці не наблізіцца да ніводнай жанчыны.

А гэта вось Серафіма, якую ён ні разу ня бачыў і ўжо не па-бачыць ніколі, чужая і незнаёмая, даглядае яго і корміць, ратуе ад пагібелі – па сваёй добрай волі, без усякага разь-ліку і нават бяз жаднай надзеі. Учора, як прынесла бульбач-ку і ён пачаў няўмела есьці, так сардэчна забедавала, здаецца, ажно заплакала. Што за жанчына яна і якога хоць бы ўзросту? Голас мяккі, дужа далікатны і мілагучны жаночы голас, але якая яна з твару, аб тым Хлебнікаў ня мог нават здагадвацца. Хоць бы спытаць, колькі ёй год? Канешне, жанчыны яму цяпер без патрэбы, што яму і Серафіма? Але ўсё ж такі… Ён чакаў пачуць яе голас – ведаў, тады пачынаецца дзень, яна прыносіць харч, падтрымлівае ў ім жыцьцё і тоненькай нітачкай зьвязвае яго са сьветам і безьліччу падзей, з якіх выпаў ён. Усе гэтыя дні ён дужа пакутваў бяз курыва, немец прынёс дзясятак слабых, бы трава, цыгарэт, якія ён скурыў за некалькі гадзінаў і прагнуў курыць яшчэ. Можа, і тут Серафіма яму паможа? Ня можа быць, каб у вяс-ковых мужыкоў не знайшлося якога самасаду? Хіба што

ў зруйнаванай вёсцы ня знойдзецца і мужыкоў…

Праклятая вайна, як усё няўлад абярнулася на ёй! Нават для яго, кадравага вайскоўца, для яго вайна – прафесія, і ён за гады сваёй службы ўпарта і старанна спасьцігаў яе таям-ніцы, складаную тэхналогію барацьбы з ворагам. І можа

на вайне ён упершыню задаў сабе сакраментальнае пытаньне: ці падрыхтавалі яго хоць бы ў галоўным да таго, што гэ-так спатрэбілася на фронце? Усю сваю службу, колькі памя-таў Хлебнікаў, пяхоту вучылі абароне і найбольш – наступленьню, зімой і ўлетку малымі падразьдзяленьнямі і буйны-мі злучэньнямі, на тактычных і штабных вучэньнях адпрацоўваліся дзясяткі варыянтаў гэтых складаных тэм. Ніхто

з вайскоўцаў ня мог нават падумаць пра такія праблемы ад-ступленьня – такога віду баявой дзейнасьці не прадугледж-валі статуты Чырвонай арміі, якая не зьбіралася адступаць ніколі і планавала разьбіць ворага малой крывёй і магутным ударам. Найбольш верагодным ворагам меркавалася імперыялістычная Японія, там ля яе, на Далёкім Усходзе, адбываліся частыя стычкі і правакацыі, на граніцах з ёю,

у Маньчжурыі і Манголіі, стаялі самыя баяздольныя далёкаўсходнія дывізіі Чырвонай арміі, камандзіры ўсіх рангаў

і ступеняў нястомна вывучалі арганізацыю і тактыку япон-скай імператарскай арміі. Немцы перад вайною былі сяб-рамі, іхнія камандзіры перад вайною вучыліся ў нашых ака-дэміях, дыпламаты і вайскоўцы рэгулярна прысутнічалі

на нашых вялікіх манеўрах БВА і КВА. На захадзе быў пакт, мір і поўны ажур.

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату