ў яго-ны лёс і нават рабіўся патрэбным. Тады, напачатку, мусіць бы, Хлебнікаў прыстрэліў яго, калі б хоць трохі бачыў, –

не таму, што баяўся яго, а так, для пэўнасьці. Той дзень, як ён паявіўся ў бліндажы і даў закурыць, Хлебнікаў усё намер-ваўся, каб як зрабіць гэта нечакана і пэўна. Але гэты не-мец, нібы адчуваючы ягоны намер, бы жывое срэбра, круціў-ся па бліндажы, шархочучы то ў куце насупраць, то ля сьця-ны ў нагах, то ля выхаду. Гэтак ня трапіш, а ўжо ён пэўна не прамахнецца. І Хлебнікаў пакуль што адклаў свой намер, а затым, як той узяўся лячыць яго вочы, і зусім кінуў ду-маць пра тое. Чорт з ім – хай жыве. Тым болей што ён сам быў цалкам ва ўладзе гэтага немца, які мог застрэліць яго кожную хвіліну. Але калі яшчэ не страляў, дык, значыць, не хацеў таго. Можа, у яго былі якія свае на тое намеры.

Можа, нашы яшчэ неўзабаве вернуцца, адаб’юць гэты раён у немцаў, і тады ён будзе выратаваны. Інакш трэба шу-каць дапамогу ў мясцовых. Тут ужо ўсе спадзяванкі на Сера-фіму.

Трохі дзіўнаватая гэтая жанчына, думаў капітан, уна-

дзілася ў гэтыя клопаты пра сьляпога, затым пра немца,

ды яшчэ прывалакла і гэтага райкамаўца – як яна цяпер саў-ладае з імі трыма? Пракарміць і то, мусіць, трэба харошы запас харчоў, а ў яе дома ні каровы, ні курыцы. Ды і спаленая вёска… А тут яшчэ зьявіліся паліцаі. Чорт бы іх узяў, тых Піліпёнкаў. Як бы не ад іх ішла найбольшая пагроза Се-рафіме. Могуць высачыць жанчыну, тады ўсім пагібель.

А яна, здаецца, такая прастадушная і падаткая…

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату