– Вас? – не зразумеў немец, але за яго адказаў капітан:
– Не офицер. Погоны у него какие? Без знаков? А на рукаве что у него?
– На рукаве нашыўка. Нейкі вугольнік, – сказаў Дземідо-віч.
– Вот, угольник. Значит, ефрейтор.
– Я, я, – заківаў галавой немец. – Обер-ефрейтор Хольц.
– Рабочы ці селянін будзеце? – зноў пацікавіўся Дземі-довіч.
– Арбайт? Ніхтс арбайт. Студент.
– А, студэнт. А бацька хто? Ацец?
– Отец у него профессор, – сказаў капітан. – Мы вчера познакомились. Ничего, хороший немец, надежный.
Дземідовіч змоўчаў: так ужо і надзейны? Адкуль гэта вя-дома капітану? Хіба сам сказаў? Але ён табе нагаворыць. Перавязаў галаву? А калі ён шпіён? Засланы сюды сьпецы-яльна?
– Только вот сигарет прихватил маловато, – паскардзіў-ся капітан. – Наверно, думал в плену разжиться. А у нас у са-мих в кармане – вошь на аркане.
Ну курыва, мабыць, ня самае цяпер важнае, ? думаў Дзе-мідовіч. ? Без табакі яшчэ ніхто не памёр. Ён во ня еў з учарашняга, хоць у сумцы муляла з паўбохана хлеба, заставала-ся трохі і сала. Але…Няёмка было цяпер тое выкладваць, а га-лоўнае – дзяліцца з тым немцам. Лепш ён пагаладае, а там будзе відаць.
На чацьвёрты ці пяты дзень пасьля раненьня Хлебнікаў адчуў сябе лепей, – мусіць, адляжаўся, нават выспаўся, а га-лоўнае – перасталі востра балець вочы і галава, і тады зьяві-лася надзея, што, можа, яшчэ выжыве. Не адразу ён пры-звычаіўся да той думкі, што ўжо не ваяка, што ягонае вайс-ковае мінулае засталося ўсё ззаду, і калі і выжыве, дык яго чакае нешта зусім іншае, амаль невядомае яму. Найперш – сьлепата. Бачыць яму ўжо, мабыць, ня прыйдзецца ніколі, прыйдзецца век жыць уначы. Канешне, калі толькі ўдасца выжыць… Гэтая жанчына Серафіма ўратавала яго ад гола-ду, адпаіла зёлкамі. Немец, дзякуй яму, памог медыцынай – учора каторы раз прамыў чымсьці сьмярдзючым вочы, было балюча і нязвыкла, але затым стала лягчэй. Канешне, усё тое было незвычайна, боязна і нават дзіка: і тое, што ён, начальнік сувязі стралковага палка капітан Хлебнікаў, ця- пер бездапаможны сьляпец, і яго даглядае вясковая жанчы-на, і лечыць нямецкі оберяфрэйтар, – тое ня ўкладвалася
ў звыклую схему ягоных разваг, у тое нават трудна было паверыць. Але чорт з ёй, са схемай, думаў капітан. Усё ж ён быў жывы і нават папраўляўся быццам, а гэта галоўнае. Што яшчэ можа быць болей галоўным на вайне? Тое, што ён цяпер апынуўся ў становішчы нечуваным, выключным, мусіць, вызваляла яго ад многіх ранейшых абавязкаў і дава-ла нейкія новыя і нязвыклыя магчымасьці. Найперш ён ада-гнаў ад сябе розныя страхі і сумненьні – ён прымусіў сябе не баяцца нічога. Будзь, што будзе. Ці яму ўжо было што губляць?
І ўсё ж яго непакоіў немец, які так нечакана ўторгся