– А ты постарайся. Без курева тут погибель… Так где фронт, не слыхать?
– А хто ж яго ведае. Але няблізка.
Дземідовіч па чарзе пераводзіў свой устрывожаны по-зірк то на капітана, то на немца ў куце. Пасьля апусьціўся пад сьцяной ля ўваходу, закашляўся. Капітан услухаўся ў яго кашаль і, як той трохі прыціх, спытаўся:
– Что, простудился?
– Прастудзіўся, халера на яго…
– Да, надо было в избе полежать.
– Паляжаў ноч. Ды ранкам паліцаі выкурылі.
– Полицаи? Уже и полиция организовалась? Вот сволочи! И откуда взялись? Свои? Прихожие?
– А чорт іх ведае, – сказаў Дземідовіч, крадком пазіраючы на немца.
– Піліпёнкі, Піліпёнкі гэта, – хуценька ўставіла Серафім-ка. – Болей некаму. Яны – халерныя людзі.
Хлебнікаў трохі павярнуў галаву ў яе бок.
– Ты еще здесь, Серафима? Так позаботишься о куреве, да?
– Ай дзе ж, дык ня ведаю. Ну пашукаю… Дык я гэта пай-ду. Вячэру ж вам трэба.
Яна палезла да выхаду, і капітан яшчэ раз напомніў:
– Главное – закурить.
Яны засталіся ўтрох, у бліндажы трохі павальнела. У гру-дзях у Дземідовіча зноў захрыпела, ён паспрабаваў адкашляцца, ды дзе там: мабыць, забіла ўсе лёгкія. Кашляючы, крадком пазіраў на немца, які цяпер уважліва разглядаў яго і, як ён трохі сьціх, спытаў:
– Пневмония?
– Што? – аж спалохаўся Дземідовіч. – Можа быць. Калі ня горш… – сказаў ён і тут жа пашкадаваў: знайшоў каму скардзіцца на сваю хваробу. Немец сядзеў пад сьцяной, рас-ставіўшы калені, з перапэцканымі ботамі на нагах. На яго шырокай дзязе з белай бліскучай спражкай грувасьціўся вялікі чорны кабур, мабыць, з пісталетам, падумаў Дземі-довіч. Чорт ведае, што робіцца, у якую пастку яго завяла Се-рафіма. Але ж гэты капітан? Ці ён не разумее ўсяго жаху становішча? Трэба было б запытацца ў яго, пагаварыць, але Дземідовіч усё касавурыўся на немца – а раптам той разумее па-руску?
Неўзабаве так яно і атрымалася, як ён найболей баяўся: немец, калі ён крыху суняўся пасьля кашлю, выразна ска-заў да яго:
– Пневмония немножко помогаль… Их… Я имель стрептоцид.
Ён выцягнуў з кутку нейкую сумку, расшпіліў яе, пакалу-паўся там і дастаў паперку, з якой вылушчыў белую таблет-ку.
– Браль!.. Унд васер, один таблет.
Амаль са страхам у душы Дземідовіч сядзеў насупраць, ня ведаючы, як быць: узяць ці адмовіцца. І капітан, нібы ад-чуўшы яго нерашучасьць, сказаў:
– Возьми! Не обманет. Мне вон глаза обработал, сразу гной течь перестал.
Дземідовіч працягнуў руку, узяў таблетку, уважліва раз-гледзеў яе на далоні. Праглынуць ці не? А раптам атрута?
І ён сьцяў яе ў кулаку, непрыкметна сунуў у кішэнь плашча.
– Да-а, попали, как мыши в горлач, – грубавата сказаў капітан, уздыхнуўшы. – Чего дождемся?
Дземідовіч таксама ўздыхнуў і ціха заплюшчыў вочы. Карцела апусьціцца долу, скорчыцца, легчы – аддацца спакою. Але як было аддавацца спакою ў гэткай кампаніі, і ён сядзеў ля ўваходу, зьнямогла сочачы з-пад ілба за немцам. Той доўга поркаўся ў сваёй сумцы – перабіраў медыцын-скае начыньне – скруткі бінтоў, бутэлечкі, пакункі, нажні-цы. Твар яго быў заклапочаны сваёй увагай, на іх ён ужо амаль не глядзеў. І тады Дземідовіч спытаў:
– Мусіць, афіцэр будзеце?