улетку, а чым яе пракарміць зімой? Усё ж карова – не ча-лавек, ёй ня скажаш, што сена няма, бо з калгасу не далі,

а накасіць Серафімка ўжо не магла: ня тыя былі яе рукі. Пра-дала кароўку, як наймала мужчын падправіць хату – трэба было мяняць падрубку, стала дужа халодна маразамі, і яна разьвіталася са сваёй Цьвятоняй. Было тры курачкі, добра несьліся, ды, халера на яе, летась унадзілася лісіца – ведама ж, сядзіба на водшыбе, блізка кустоўе, за тры дні і пераду-шыла ўсіх яе трох рабенькіх. Засталася Серафімка зусім ад-на. Добра што трохі ўцалела хата, іншым пашэньціла ме-ней – ні майна, ні харчу, ні жытла. Куды цяпер дзявацца

з рабятамі?

Не, мусіць, яна ўсё ж вязучая, думала Серафімка, нездарма да яе ідуць людзі; цяпер вось звалілася столькі клопату – трэба было памагаць. Бо калі не паможа яна, дык прападуць жа. І той сьляпы камандзір, і гэты Дземідовіч. Ды яшчэ не-мец – нейкі незразумелы салдат, але камандзір кажа: харошы. Можа яно і праўда, харошы, толькі во дзе набрацца ім харчу? Сама яна – сялянская жанчына, яна пераб’ецца і буль-бачкай з агароду, а ім жа, мусіць, трэба яшчэ і да бульбы. Найперш трэба хлеба. А ў яе, як на тую бяду, – ні хлеба,

ні збожжа, ні мукі. Трохі ячменю і ўсё… А калі была б і мука, дык як з яе сьпячы хлеб, калі нельга напаліць у печы?

Дзьверы ў сенцы зноў былі не зачыненыя, як і дзьверы

ў хату – значыць, тут пабылі тыя, і Серафімка спалохалася, што, можа, пабралі і астатняе з яе харчовых прыпасаў. Аж не, здаецца, нічога не ўзялі; усе яе транты на месцы і нават кажух – на палку, трэба будзе яго аднесьці ў бліндаж. Бо там хоць і ня холадна і зацішна, але хвораму Дземідовічу ён бу-дзе ня лішні, – падумала Серафімка.

Міскай яна зачэрпнула з корабу ячменю, падумала, тро-хі адсыпала назад. Усё ж ячмень трэба было ашчаджаць, скончыцца – што тады есьці? Чым тады карміць яе небаракаў? Тое, што ўзяла, у хвартушку разаслала на цёплым з но-чы пяколку за грубкай – хай крыху падсохне, будзе лепей таўчыся. Яна ім наварыць крупніку з бульбай – шкада, не бы-ло чым забяліць ці заскварыць – хоць плач. Ну і хлеб? Дзе ўзяць збожжа на хлеб, яна думала ўвесь час па дарозе з поля і дома, але нічога прыдумаць не магла. Таксама як і пра тую табаку, што прасіў камандзір. Дзе яна знойдзе цяпер табакі?

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату