Цяпер яна не баялася: яе мужчыны будуць ужо не галодныя. Найперш яна зварыць зацірку.
Раніцай, як толькі разьвіднела, непадалёк у траншэі па-чулася ціхае шархаценьне, якое ненадоўга прыціхла, і Дзе-мідовіч устрывожана расплюшчыў вочы, думаючы, хто: Се-рафіма ці, можа, паліцаі? Аж не, прыйшла Серафімка. Неяк жвава, бы нават весела, павіталася, улазячы ў бліндаж. Перад сабой яна несла, відаць было, загорнуты ў анучу чы-гун, мабыць, з ежай, паставіла на зямлю каля ўваходу. І сама засталася стаяць на каленях.
– Во, заціркі вам зварыла. Учора мукі намалола, дык гэ-та… заціркі. Праўда, хлеба яшчэ няма, але ўчыніла хлеб, заў-тра сьпяку.
У куце адразу падхапіўся капітан, сеў, загаманіў бадзёра, з нейкаю стоенай радасьцю:
– Молодец! Ну и молодец, Серафимка! Затирка, это что: каша?
– Не-а, зацірка гэта ну… зацірка. Зараз паспытаеце.
– Ну что ж, ну что ж… Поедим. А то, признаться… Прого-лодались.
Дземідовіч таксама паспрабаваў устаць, каб хоць сесьці ці што, – чуўся ён па-ранейшаму кепска, мо нават горш, чым учора. Ноччу ў яго быў жар, біла дрыжака, а пад ранак це-ла аблілося сьцюдзёным потам, і ён, трудна дыхаючы, плас-том ляжаў на плашчы. Побач рухава і моўчкі ўскочыў немец, сеў, праціраючы заспаныя вочы. У бліндаж з тран-шэі з-за сьпіны Серафімкі цадзілася скупое сьвятло хмарна-га ранку.
– Але ж во, лыжка адна! – пабедавала Серафімка. – Можа, у вас ёсьціка?
– Черта с два, – сказаў капітан. – Чего нет, того нет.
Дземідовіч, лежачы, таксама пакруціў галавой. Тады немец, мабыць, зразумеўшы іх клопат, спрытна шаснуў у бакавы кішэнь свайго кіцеля і выцяг адтуль белую лыжку, шарнірна змацаваную з такім жа белым відэльцам.
– Бітэ.
Ён працяг яе Дземідовічу, але той адмоўна крутнуў галавой – хай есьць сам. Немец не настойваў – прысунуўся блі-жэй да чыгуна, але не зачэрпваў загусьцелую зьверху зацір-ку – чакаў. Серафімка заклапацілася каля капітана.
– Дык як жа гэта?.. Ці вы возьмеце самі?
– А ну, а ну! – сказаў капітан, адной рукой узяўшы ўкла-дзеную ў яе Серафімкай драўляную лыжку, а другой сьлепа мацаючы берагі чыгуна, што стаяў каля ног. Ямчэй уладкаваўшыся поруч, ён нязграбна ўлез лыжкай у чыгун і выліў зацірку з лыжкі на бот.
– Ай-яй! – сказала Серафімка.
Немец таксама нешта прамовіў, і Серафімка далікатна ўзя-ла з рукі небаракі сваю лыжку, зачэрпнула з чыгуна і асьця-рожна данесла яе да разяўленага з-пад бінтоў капітанавага роту.
– Во так! Ай-яй! Нібы малога…
– А ничего, пойдет! Давай еще, – запатрабаваў капітан.
Серафімка дала і яшчэ, – пачала дужа асьцярожна, каб ня капнуць на гразкія капітанавы боты, карміць яго з свае драўлянай лыжкі. Спаважна, бы нават саромеючыся, з другога боку ў чыгун прасунуў кароценькую