сваю белую лыжку. Тады
да чыгуна зьнямогла прысунуўся Дземідовіч. Зацірка для яго была не навіна, ён добра ўведаў яе смак у сваім галаднава-тым жыцьці. Але, мусіць, хвароба панішчыла ў ім і адчу-ваньне голаду, і цяпер больш трох лыжак ён зьесьці ня мог. Ужо колькі дзён ня лезла ў горла ніякая ежа, не пайшла ця-пер і зацірка.
– Усё. Больш не магу…
– Ой, дык як жа вы без яды? – гаротна зморшчыла тварык Серафімка.
– Хай вунь той… даядае, – кіўнуў Дземідовіч на немца,
і Серафімка спытала:
– Можа і праўда – даясьцё?
Яфрэйтар, на дзіва, зразумеў і зноў з гатоўнасьцю дастаў сваю лыжку. За некалькі хвілінаў ён зусім апаражніў чыгун – рэшту старанна выскраб па берагах – мусіць, ня трэба бы-ло і адмываць.
– Ну і добра! – задаволена сказала Серафімка. – Пайду
кажух вам прынясу. Ці, можа, увечары?.. Халера на іх, каб на паліцыянтаў не налезьці.
– Ни в коем случае! Слышь, Серафима? – насьцярожыў-ся капітан.
– Дык я ж панімаю. Што ж я, малая…
– Вот-вот! А иначе всем крышка. И тебе не поздоровится!
– Я ж акуратна. Аглядаюся ўсё. Каб нідзе нікога.
– Правильно! Спасибо тебе, милая женщинка, – пранікнёна вымавіў капітан, і ў Серафімкі прыкметна заружавелі-ся шчокі. Мусіць, хвалілі яе нячаста ў жыцьці, тым болей незнаёмыя мужчыны, і цяпер тая капітанава пахвала сапраў-ды кранула жанчыну.
Серафімка загарнула ў анучу пусты чыгун і, прыгнуўшыся, палезла да выхаду. За ёй, трохі счакаўшы, выбраўся яф-рэйтар. Хлебнікаў, штосьці засяроджана думаючы, сядзеў пад сьцяной. У бліндажы ўвогуле было ня холадна, толькі ча-сам з траншэі павявала ветрам, а так было зацішна і трохі трымалася накопленае за ноч людское цяпло. Застаўшыся ўдвох, Дземідовіч павярнуў галаву да капітана.
– Ён – куды?
– Кто?
– Немец. Выйшаў – куды?
– А хоть бы куда! Нам какое дело? – ня надта зважліва адказаў капітан.
– Вы не баіцёся? – счакаўшы, запытаўся Дземідовіч.
– А чего мне бояться? Чего уж мне-то