лыжку Хольц.

– Ага, бярыце, бярыце! – гасьцінна падахвоціла яго Серафімка, і немец пачаў чэрпаць жвавей.

– Дземідовіч праглынуў сьлінкі і заплюшчыў вочы, каб на-ват ня бачыць таго сьняданку. Добра было капітану, які ўжо нічога ня бачыў з таго, што рабілася побач. Ня бачыў, канешне, але ж, мабыць, чуў і ня мог не разумець, што ро-біцца. Ды і гэтая Серафімка!.. Як ні ў чым не бывала, ядуць разам з немцам і не падумаюць нават, што ён – фашыст, вораг, якія тысячамі забіваюць нашых люзей, бураць гарады

і вёскі – пруць на Маскву. Не, ужо Дземідовіч на яго вудачку ня клюне – ні за харчы, ні за лекі. Учора той зноў даў яму стрэптацыд і нават вады ў кварце, але Дземідовіч ня ду-рань: ён толькі зрабіў выгляд, што праглынуў таблетку,

а сам крадком сунуў яе ў кішэню. Ужо тыя таблеткі яму не па-шкодзяць. Можа, і не памогуць таксама, але тут ужо ён бу-дзе пэўны. Ня трэба яму такая фашысцкая дапамога.

– Ну я уже стал наедаться, – задаволена сказаў Хлебні-каў, каўтаючы чарговую лыжку. – Чтоб тем осталось.

– А хопіць, хопіць і тым, – сказала Серафімка. – Тут шмат, на ўсіх наварыла. Вы ешце, ешце, – заківала яна яфрэйта-ру, які трохі затрымаў сваю лыжку, зважліва пазіраючы то на яе, то на капітана.

– Это кто – райкомовец? – насьцярожыўся Хлебнікаў, ад-чуўшы суседа ля чыгуна.

– Не, райкомавец ляжыць. Ідзіце во ешце, – сказала Серафімка, зірнуўшы на Дземідовіча ў куце.

– А, значит, ефрейтор! – здагадаўся капітан. – Ну как рус-ская затирка?

– О, гут! – прамармытаў Хольц.

– Гэта. Калі б яшчэ заскварыць… Ці забяліць. А то што ж – посьніца! – забедавала Серафімка.

– Ничего! И так сойдет!

Хлебнікаў задаволена адхінуўся да земляной сьцяны бліндажу, сапраўды пад’еўшы, ці, можа, робячы выгляд, што сыты. Ля чыгуна працягваў няўмела сёрбаць яфрэйтар. Дземідовіч жа нерухома ляжаў на сьпіне, трохі прыкрыў-шыся плашчом, і Серафімка сказала:

– Дык чаго ж вы не ясьцё? Лыжка ж ёсьць.

– Я пасьля, – буркнуў Дземідовіч.

– Як ваша прастуда? Ці лепей крыху?

– Мабыць, ня лепей.

– Ой забылася… Кажух жа вам трэба прынесьці.

– Было б добра – кажух.

– А табачку не того? Не расстарались? – ціхім голасам зважліва папытаўся Хлебнікаў.

– Ой, дык няма ж! Хадзіла па гародах – няма нідзе і сама-сейкі, – спахапілася Серафімка.

– Да-а? Ну что ж, потерпим. Правда, ефрейтор?

– Я, я, – з гатоўнасьцю азваўся Хольц.

Але той, мабыць, таксама насёрбаўся заціркі і неўзабаве ўзяўся абціраць кавалкам бінту

Вы читаете Пасля Жыццё
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату