Фаўст

А ты адразу хочаш стаць кумірам! Навошта пераймаць табе аслоў? Будзь простым, будзь заўсёды шчырым, Зрачыся звышразумных слоў. Сур’ёзнае паслухаць кожны рады, Калі яно без трэску, без бравады. А вашых фраз бліскучых — ані блізка! Ад іх аскома і настрой ліхі, Шумяць, бы ўвосень з поўначы вятрыска, Калі па лузе гоніць ліст сухі.

Вагнер

Мой бог! Мастацтва без мяжы, без краю — Жыццё ж кароткае занадта ў нас. Вось мне, калі крытычна разважаю, Аж неяк страшна робіцца падчас. Шлях да вытокаў ісцін не кароткі — Змардуешся, пакуль сам знойдзеш сродкі, Глядзіш, прайшоў не больш як паўдарогі, Ды тут пара прыйшла выцягваць ногі.

Фаўст

Няўжо твае пергаменты — крыніца, З якое можна мудрасці напіцца? Патолі не здабудзеш анідзе, Калі яна сама з душы не йдзе.

Вагнер

А як прыемна часам у самоце Абмераць духам даўняе стагоддзе, Здаволена скептычным кінуць вокам На ўяўны розум колішніх прарокаў?

Фаўст

О так! Удаль! Вышэй! Да зор! Мой друг, часоў былых прастор — Ёсць кніга пры сямі пячацях. А што вы духам часу завяцё,— Ёсць сам ваш дух, які жыццё Перадае ў людскіх паняццях. Як не заплакаць ад сумоты нуднай, Як не зняверыцца ў сваёй душы! — Пакажуць п’есу модную на кірмашы Сярод галечы, нэндзы                                 і старызны бруднай — Фарс на дзяржаву, пошлыя маралькі,— Нібыта цешацца на сцэне лялькі!

Вагнер

А дух, а сэрца, а вялікі свет — Цікава ж вывучыць такі прадмет!

Фаўст

Ах, у пазнанні чалавек няўтольны, А сам імя дзіцяці даць няздольны. Нямногіх тых, што нешта зналі, Дарогу думкам смелым адкрывалі,— Палілі, білі іх і крыжавалі. Але, шаноўны, цёмна стала, Пара наш дыспут перарваць.

Вагнер

Каб па-вучонаму дыспутаваць, Мне й да світання часу мала. А на вялікдзень, заўтра, ўранні Да вас прыйду, — ў мяне пытанні. Усё ў навуках знаю дасканала — Ды я такі, усё мне вечна мала.

(Выходзіць.)

Фаўст (адзін)

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату