І золата, і серабро. Дзе ўчора я здабычу браў, Другі там сёння панам стаў: Рабуе сёлы, у палон Бярэ красунь найлепшых ён. Як знаўца самых тонкіх спраў Я толькі рэдкаснае браў, І долі большае сабе Я не выгадваў пры дзяльбе. Угледзець скарб? — Ды што лягчэй, Нішто не ўкрыецца з вачэй! — Хай у замкнутых сундуках, Хай у глыбокіх тайніках… Найбольш любіў я камяні. Адно смарагдаў прамяні Аздобяць прыгажосць тваю — Табе смарагды аддаю. Прымі, царыца ўсіх царыц, Жамчужных пару завушніц,— Рубін дык той паблякне ўміг Перад румянцам шчок тваіх. Вазьмі ж увесь багаты скарб, Што йграе тысячамі фарб — Ўраджай крывавых перамог Я да тваіх прыношу ног. Бяры каштоўныя дары; Напоўню імі ўсе куфры. Адно скажы мне слова ты — Палац збудую залаты. Як толькі ты ўзышла на трон, Дык сіла, розум і закон Адразу ў гэты светлы міг Схіліліся да ног тваіх. На хараства твайго алтар Я ўсё дабро прыношу ў дар. Раней дабро было мне ўсім, Цяпер не бачу шчасця ў ім. Усё, што дарагім было, Панікла, як у суш быллё, Але мяне за горыч страт Узнагародзіць твой пагляд.

Фаўст

Нясі назад здабыты ў бітвах скарб, Бо ўсё, што ёсць у скарбніцах у нас,— Належыць ёй; адасабляць дары Нягожа нам; ідзі і занясі Куфры свае ў агульны склеп; няхай Ва ўсім адзін парадак будзе, каб Скляпенне ззяла, быццам неба; ты ж Рай з безжыццёвага жыцця ствары! Скрозь дываны, кілімы пасцялі І кветкамі асып, нага яе Няхай адно па мякенькім ступае, Каб акружаў царыцу бляск такі, Што не аслепіць толькі бажаство.

Лінкей

Не бывае, пане, каб Твой загад не споўніў раб! Толькі ж дух і кроў сваю Ёй цяпер я аддаю. Прад красою наша раць Больш не можа устаяць. Нам адзін яе прамень, Быццам сонца ў ясны дзень, А яе прыгожы твар Даражэй за ўсякі дар.

(Выходзіць.)

Алена (Фаўсту)

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату