Хачу пагутарыць з табою я.Займі на троне месца ўладара,—Займі і стань апораю маёй.
Фаўст
Спачатку на каленях, гаспадыня,Дазволь падзякаваць табе! РукуТваю — рабу пацалаваць дазвольІ суправіцелем тваёй дзяржавыМяне прызнач; прымі ў адной асобеТвайго прыхільніка, ахоўніка, слугу!
Алена
Дзівотаў розных многа бачу я.Уражана! І хочацца спытацца,Чаму прамова вернага слугіГучала так нязвыкла і так дзіўна?—Да гука гук прыстройваўся суладна,Сугучна слова клалася да слова,Лагодна, трапна, песціла мой слых.
Фаўст
Калі ты нашу мову ўпадабала,То з радасцю і нашу песню прымеш,Здаволіш слых і розум наталіш.Я вельмі рады. Лепш, аднак, каліТабе я мовы ўрок практычна дам,Бо слова складнае чаруе, вабіць.
Алена
Мне складнасці научыцца памажы.
Фаўст
Не цяжка, толькі б словы йшлі з душы.Калі ад страсці ные сэрца наша,Шукаем…
Алена
…хто ўзаемнасцю адкажа.
Фаўст
Што будзе, што было — не бачыць дух,Бо толькі ж у сучасным…
Алена
…шчасце двух.
Фаўст
У ім цяпер жывём і ты, і я;Зарукай лучнасці…
Алена
…рука мая!
Хор
Хто царыцу папракне,Што зычліва так прымаеЎладцу крэпасці яна!Мы палонніцы —І ўжо не ўпершыню,—З часу пагібелі ганебнайІліёна; з пачатку нашыхСтрашэнных бадзянняў па свеце.