Сцэна зусім мяняецца

Да чарады гротаў і пячор туляцца закрытыя альшанкі. Цяністы гай прасціраецца аж да навакольных стромых скал.

Фаўста і Алены не відаць. Дзяўчаты з хору спяць на паляне, падзяліўшыся на групкі.

Фаркіяда

Як спяць мае дзяўчаты доўга й соладка Ці сніцца ім той цуд, які надоечы Наяве я пабачыла, — не ведаю. Пара будзіць, пара: няхай падзівяцца. І вы, барадачы, мужы шаноўныя, Што седзіцё ў чаканні дзіва дзіўнага, Выходзьце! Атрасайце вашы кучары, Пратрыце вочы і мяне паслухайце.

Хор

О, адкрый жа, Фаркіяда,        нам прычыны хвалявання. Мы заўсёды рады слухаць        незвычайныя легенды, Бо даўно ўжо ўсім абрыдла        гэтых скал крутых маўчанне.

Фаркіяда

Вочы ледзь папрадзіралі,        а ўжо вас грызе нудота? Слухайце ж: у гэтых гротах,        у альтанках і пячорах — У зацішку ідылічным        наша пані з нашым панам Для любві знайшлі прытулак.

Хор

       Што знайшлі?

Фаркіяда

                           Прытул самотны! Толькі мне адной з даверам        даручылі быць служанкай. Я давер іх апраўдала        і прыслужвала рупліва. Потым трохі адышлася,        каб сабраць карэння, моху,— Разумеючы, што трэба        маладых адных пакінуць. І пакінула я іх.

Хор

Кажаш так, нібы ў пячоры        цэлы свет, нам невядомы, Лес і луг, азёры, рэкі —        ах, пустое ты пляцеш!

Фаркіяда

Не маню, кажу вам праўду!        Там бясконцыя прасторы! Так праходзячы па залах,        я пачула са здзіўленнем — Смех дзіцячы гучным рэхам        пад скляпеннем аддаецца. Азірнулася, гляджу я:        хлопчык рэзвы і свавольны На каленях у Алены;        потым скок! — і ён у бацькі! Што ўсчалося! Пацалункі,        ласкі матчыны, пяшчоты, Звонкі смех, і гулі-гушкі,        і гарэзлівыя жарты Аглушылі ўраз мяне. Голы і бяскрылы геній,        як той фаўн, але не дзікі, На зямлю з каленяў скача,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату