Зямная нэндза. Пусціце рукі, Пусціце сэрца, На волю думкі Ляцяць мае!

Алена

Падумай, мілы, Каго ты кінеш, Чые ты сілы У смерць абрынеш? Мае загубіш, Яго, свае!

Хор

І еднасць вашу Ён разаб’е!

Алена і Фаўст

Страснасць запалу, Мілы наш сыне, Зведай памалу, Шал твой астыне Тут, на прыволлі Ціхіх далін.

Эўфарыён

З вашае волі — Не выйдзе ваш сын.

(Уецца паміж хорам, парываючы ўсіх да танца.)

На карагоды я Майстар і зух, — Толькі б мелодыя, Жвавасць і рух.

Алена

Добра, сыночак, скачы, Танцам красунь вучы. Ты карагодзь, іграй.

Фаўст

Не падабаецца, не — Гэты іх танец мне. Скончыцца лепш няхай!

Эўфарыён і хор карагодзяць, танцуючы і спяваючы.

Хор

Ручкай рухаваю, Плаўнай і гнуткай, Ножкаю жваваю, Спрытнай і хуткай, Вабячы вока нам Станам дзіцячым, Пасмаю-локанам, Рухам гарачым, Зачаравала Гэта дзіця. Сэрца ўспалала Ад пачуцця!

Паўза.

Эўфарыён

Вы ўсе, дзяўчаты, Як тыя лані, Хутчэй пад шаты, А я за вамі. Я — паляўнічы, Дзічына — вы!
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату