а зямля паверхняй пругкайПадкідае зноў угору, раз, другі; гляджу — анёлакСкача ўжо з зямлі пад столь.У трывозе маці кліча: ты скачы сабе, падскоквай —Ды ўнікай свабодных лётаў, лёт не суджаны табе.Ушчувае сына бацька: у зямлі схавана сіла,—Што табе скакаць угору? Пальцам толькі дакранісяДа зямлі, і, як Антэю, дасць яна табе мацунак.А хлапчук нібы не чуе, скача з каменя на камень,Быццам мячык; толькі раптам ён знікае ў прорве дзікай.Маці ў роспачы галосіць, бацька ціха суцяшае,Я ад страху памярцвела. Толькі — бач! якое шчасце —Можа, скарбы там схаваны? Бо ў ядвабе, ў яркіх кветкахЁн з’яўляецца ізноў!Ветрык грае кутасамі, рдзеюць стужкі і каралі —Залатая ліра ў ручках, сам ён стройны, нібы Феб,На скалу дзіця ўзыходзіць. Мы ў шчаслівым захапленні!Маці радасная мужа абдымае і цалуе.А над імі ззяюць німбы! А навокал азарэнне,Зіхаценне і здзіўленне — звышмагутнай сілай духа!А хлапчук сваёй паставай выдае ў сабе суцэльнасцьНезвычайнай прыгажосці, ён і ў рухах грацыёзных —І гармонія, і песня; самі ўбачыце вы гэта —Дзіва дзіўнае ён, цуд!
Хор
Цудам ты гэта завеш,Крыцянка-палонніца?Хіба не чула легенд,Падобных на дзіва?Песень Іоніі,Песень Элады,Складзеных некалі ў гонарГрэчаскіх мужных герояў?Усё нам памяць прыгадвае.Усё, што было, што здаралася,—Водгулле сумных эпох,Водгулле цудаў былых.Не дараўняецца твой расказДа песняў і казак Махі,Неверагодных і дзіўныхПесняў Махі{234} пра сына.Сыночак яе Гермес,Прыгожы і дужы;Нянькі яго спавіліРупліва ў пялюшкі,Як толькі ён нарадзіўся.Толькі свавольнікРучкамі, ножкамі, цельцамСкінуў пялюшкі,Скінуў прыгнёт пурпуровых адзежын,Нібы матылёкНепатрэбную абалонку лічынкі;Жвава расправіў ён крылцыІ ў паднябессе,У Эфірную высьСмела ён паляцеў.Гэты, гарэзлівы,Змалку быў сябрамЗлодзеям і скамарохам,Дэманам цёмным і хцівым.Хітрыкамі ў ПасейдонаТрызубец ён выдабыў,Меч у Арэса ўкрасці асмеліўся;А ў Феба —Стрэлы з калчанам,Клешчы ў Гефеста спрытна ён згроб.Выкраў бы ён і маланкі ў Зеўса,Ды абпаліцца баяўся.Даў ён падножку ЭросуУ адзінаборстве.Венеру мілуючы,