Хор
У скокі-ловы Пачнём гуляць мы, Усе гатовы Цябе абняць мы. Бяжым, красунчык, На паплавы! Эўфарыён
Ляцім, лунаем Над лугам, гаем. Рахманай мілай Я не лаўлю,— Узяўшы сілай, Мацней люблю. Алена і Фаўст
Шал які! Які тут вэрхал! — Ні канца і ні супыну. Праз лугі, праз гоні рэхам Трубны год ляціць над долам! Гоман, грукат, віск і крык! Хор (хутка ўваходзячы па адной)
Ганарысты жартаўнік ён — Не спыніўся перад колам, Усярэдзіну пранік ён, Падхапіў дзяўчо — і знік! Эўфарыён (несучы маладую дзяўчыну)
На забаву я красу Правам дужага нясу. Грудзі пругкія я ўпешчу, Губкі пухлыя я ўлешчу, Моц сваю, запал і волю Перамогай задаволю. Дзяўчына
Адпусці! У гэтай плоці Вольны дух і сіла ёсць, І тваёй юрні, ахвоце Не аддасца прыгажосць. Замахнулася замнога Самаўпэўненасць твая, Ой, глядзі, з цябе, дурнога, Пасмяюся ўволю я. (Успалымняецца і ўзносіцца.)
Ну, саколік, дагані! У эфірнай вышыні Дагарыць краса мая! Эўфарыён (атрасаючы рэшткі полымя)
Тут навокал граніт, Тут лясны гушчар, А юначы мой спрыт Прагне ўзвіцца да хмар, Ветру парыўнага свісту, Хваляў буруннага хлісту. Я на прастор палячу — Вольна дыхнуць хачу! (Скача ўсё вышэй і вышэй са скалы на скалу.)
Алена, Фаўст, хор
Хочаш з козачкай зраўняцца,— Не сарвіся з гонкіх круч. Эўфарыён
Мне б угору толькі ўзняцца,