Толькі да жыцця прызваны, Толькі ўбачыў ты святло, Як цябе на подзвіг бранны, На пакуты павяло. Ты наш адзін, Адзіны сын! Хіба саюз наш — сон і тло?

Эўфарыён

Вы з мора чуеце грымоты, Вам з поля бітвы гром чуваць — Там на апошнія аплоты На сечу йдзе за раццю раць! Я прызнаю У баі смерць сваю, Інакш навошта паміраць!

Алена, Фаўст, хор

Жудасць! Жах! Так прагнуць смерці? Хіба ж ты для смерці ўзрос?

Эўфарыён

Не на тое ўзрос я, верце, Каб такі спалохаў лёс!

Алена, Фаўст, хор

Там прорвішча жуды, Пагібель там!

Эўфарыён

Няхай! Лячу туды! Лячу к братам! Лячу да іхняй раці На крылах мар!

Кідаецца ў паветра, нейкі момант адзенне нясе юнака, яго галава ззяе, за ім цягнецца светлы след.

Хор

Канец! Канец дзіцяці! Ікар! Ікар!

Прыгожы юнак падае да ног бацькоў; у ім нібы пазнаецца іншы знаёмы вобраз; аднак цялеснае адразу знікае, німб каметаю ўзносіцца ў неба, застаюцца толькі туніка, плашч і ліра.

Алена і Фаўст

Радасці нашай на змену — Гора, адчай.

Эўфарыён (голас з глыбіні)

Мяне ў царстве тлену, Маці, не пакідай!

Паўза.

Хор (жалобны спеў)

Не пакінем! — дзе б ні быў ты, Не парушым нашай згоды; Расстаёмся мы без крыўды, Сэрцам бо з табой заўсёды. Не патрэбен плач хаўтурны! Нам бы гэткі слаўны лёс: Ты ў жыцці быў светлы, бурны, Песню з мужнасцю пранёс. Слаўны родам, непагрэшны, Шчасце ты ў жыцці любіў. Толькі, мужны і мяцежны, Рана ты жыццё згубіў.
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату