Разарваць тугі абруч!Бачу і пазнаю:Я ў Пелопса{236} стаю —Край абмыты марамі,Край з крутымі гарамі.
Хор
Можа, цябе гнятуцьЛес і ўцёсы?Глянь: доле ў нас растуцьЗ гронкамі лозы,Смоквы, нібы ў раі —Розныя ёсць плады.У блаславёным краіБлаславёны і ты.
Эўфарыён
Ваша адна трызня:Мірнага ўведаць дня.Перамога і бой —Вось дэвіз мой!
Хор
Хто парываецца прагнаДа ваяўнічых дзей,Той губіць марнаШчасце надзей.
Эўфарыён
Роджаны гэтай зямлёй —Ведае бой,Праліць у змаганні кроўЗаўсёды гатоў.І не скарыць нічымЧыстых душой,Шчасце хай дасць усімПераможны бой!
Хор
Гляньце, ўгору ён імкнецца,Прагне ўвысь ужо смяльчак,—Не дзіця ён, не сагнеццаУ баі герой-юнак.
Эўфарыён
Што мне хвалі, што муры мне,Я ж упэўнены ў сабе!Сіла, моц мая абрынеПерашкоды ў барацьбе.Меч скую са сталі звонкай,Каб не сеў на горб тыран.Будзь, жанчына, амазонкай,А дзіця будзь, як тытан!
Хор
Слава паэзіі,Дзіўнай кудзесіі!Зоркай янаЗзяе з цямна,Грудзі лагодзіць,Дух наш малодзіць —Сэрцаў вясна!
Эўфарыён
Не, я не хлопчык кучаравы —Юнак узброены ідзе.На бой святы, на бой крывавыЁн за сабой братоў вядзе.На бой,Герой!Там слава і трыумф надзей!