Украў яе пояс. З пячоры чуецца чароўная струнная музыка. Усе слухаюць, глыбока ўзрушаныя. Да абазначанай паўзы дзеянне ідзе пад музыку.
Фаркіяда
Слухайце, якія гукі, Што за дзіўная ігра! Жарты вашыя і штукі Вам даўно забыць пара. Мудрагелістай здаецца Наша песня нездарма. Трэба, каб яна ад сэрца, Ад душы ішла сама. (Адыходзіць да скалы.)
Хор
Бачце, нават Фаркіяда Зачарована стаіць. Як жа гэтых чар улада Нас павінна паланіць! Бо ярчэй, цяплей, адменней, Чым святло зямной зары, Тое шчодрае праменне, Што народжана ўнутры! Алена, Фаўст, Эўфарыён{235} у апісаных раней уборах.
Эўфарыён
Песні, танцы, радасць сына — Гэта шчасце для бацькоў. І суладна, і адзіна Зноў пульсуе ў сэрцах кроў. Алена
Божай лучнасцю каханне Паядноўвае дваіх. А найлепшае з’яднанне — Згода шчырая траіх. Фаўст
Шчасце зноў цяпер са мною — Я ўвесь твой, а ты мая. Мы ў саюзе між сабою — Іншага й не прагну я. Хор
У прыгожым іх дзіцяці — Мары светлай яркі квет. Хай яны жывуць у шчасці Многа зім і многа лет. Эўфарыён
Пабегаць дайце, Павесяліцца: У высі неба Хачу я ўзвіцца. Мой дух не стыне,— Хачу акрас. Фаўст
Спакойна, хлопча, Не зарывайся, Падзення потырч Асцерагайся. Мой мілы сыне, Не кідай нас. Эўфарыён
Турмой мне стала