Не ў славе — ў дзейнасці ўся сутнасць!

Мефістофель

Ці будуць подзвіг твой паэты Перад нашчадкамі хваліць, Каб глупствам глупства распаліць?

Фаўст

Людскія думкі не апеты! Ці можаш ты, прайдоха, знаць, Кім чалавек хацеў бы стаць? Ты скептык без жыццёвай глебы — Не зразумець табе людзей патрэбы!

Мефістофель

Хоць не даеш ты чорту веры, Ды ўсё ж адкрый свае намеры.

Фаўст

Міжвольна ў мора позірк мой імклівы Прыцягваюць бясконцыя прылівы: Яно ўздымаецца, расце ў памерах І ўпарта сунецца, плыве на бераг І залівае поймы, топіць поле. Мне стала крыўдна. Гэта самаволле Сляпой стыхіі мой свабодны дух Абразіла. А мора дзёрзкі рух Карысным можа стаць для нас: Яно ж на берагі праз пэўны час, Нібыта знаючы і моц сваю, і сілу, Нясе ўсё новыя наплывы ілу.

Мефістофель (ad spectatores)

Ён мне адкрыў быцця адвечны ход! — Я гэта ведаю сто тысяч год!

Фаўст (натхнёна)

І гэтыя спрадвечныя прылівы Нашэсцямі знішчальніцкімі хваль Зняплоджваюць палетак урадлівы І зноў вяртаюцца ў марскую даль. Не ўтаймаваная нікім стыхія Без сэнсу моц сваю марнуе, Бязмэтна над абшарамі пануе. І вось мой творчы дух, які я Збярог, праз церні ідучы, Заве мяне — утаймаваць, перамагчы. Пад сілу дзёрзкі подзвіг мне! Я б мог Дзірван падступны векавых аблог Аберагчы. Управу я знайду на воды — Пагоркі ім працівяцца заўсёды; А я гляджу на гэта ўсё, і планы Раяцца ўжо ў маім мазгу — І адабраць у мора поймы, ланы Я дзейнасцю працоўнаю змагу, Адгараджу ад мора сушу І злой стыхіі межы звужу. Ды тут узважыць трэба кожны крок. А ты мне пасабляй, ты ж, д’ябал, даў зарок.

З правага боку, з-за публікі, з далечыні, чуюцца барабаны і ваенная музыка.

Мефістофель

Як проста ўсё! Ці чуеш крыкі, трубы?

Фаўст

Ах, зноў вайна, і гвалт, і націск грубы!

Мефістофель

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату