Вайна ці мір — чаго пазногці грызці, Мудрэц павінен ведаць смак карысці. Сачы адно, фартуну не ўпускай. Ну, Фаўсце, дзейнічай, давай!

Фаўст

На прыгаворкі ты лаўкач — Прасцей, даходлівей тлумач.

Мефістофель

Дазнаўся я, што добры наш царок У клопат даўся незнарок; Калісь яму і прагнай знаці Мы аддалі фальшывыя багацці. З вялікай лёгкасцю здабыўшы трон, На свет паквапіўся няўдала ён, Рашыў, што з гэтакай нагоды Ён можа царствам кіраваць І пра палітыку не дбаць, А дбаць адно — пра асалоды.

Фаўст

Як неразумна!                      Бо сама ж улада — Найлепшы слодыч і прынада. Шапнуў слаўцо, ці мала гэта — многа, І ўсё табе гатова, быццам з рога. І свет дзівуецца, і свет глядзіць, Як, дзе і чым манарху дагадзіць. А лішак, непатрэбная раскоша, Яна ж зглуміць усю магутнасць можа.

Мефістофель

Раскошы, лішкаў меў царок нямала. А край грызня тым часам раздзірала,— Стары з малым і з братам родны брат Зацята б’юцца ўсе падрад. На горад — горад, вёска з вёскай, Парафіянін з цэрквай боскай, З дваранствам смерды, голь і чэлядзь Рахункі зводзяць, крыўды дзеляць. Пайшла такая калатня, Што ў ясны дзень не ўбачыш дня — Спакою ні хвіліны не было. Жыць — значыць бараніцца. Так і йшло.

Фаўст

Ішло, кульгала, падала, ўставала, І раптам потырч пляснулася, ўпала.

Мефістофель

Становішча ў найлепшы акурат, Бо кожны сам сабе і кум і сват; Падняўся смерд на поўны рост, Гізуе, прэ, задраўшы хвост. Ды ўжо абрыдла многім свара тая. Крычаць: «Дзе ж трон, дзе ты, царква святая? Спакой і лад у край вярнуць пара! Калі замала розуму ў цара, Пасадзім іншага; любоў народа Яму здабудуць мір і згода».

Фаўст

Папоўшчына!

Мефістофель

                А хто, як не сутаны, Маліцца любяць на трыбух напханы? Яны найбольш пілі і жэрлі, Цяпер, глядзі, з ражном паперлі: І вось правіцель наш набожны Ідзе на бой, на бой апошні.

Фаўст

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату