Імператар

Тут кожны воін варты двух, Якая моц, які здаровы дух!

Галоўнакамандуючы

І левы фланг як нельга больш удалы: Героі нашыя, забраўшы скалы, Уцёсы стромыя, уступы, гроты, Абараняюць важныя праходы. Я разлічыў, што ў самы акурат Спаткнецца там драпежны супастат.

Імператар

Варожы стан: лісліўцы, ілгуны — Браты, братанічы, дзядзькі. Яны — Падступна, хітра, лоўка і ўмудрона Вядуць падкопы пад устоі трона, Яны ў калёсы мне ўтыркалі палкі, Цяпер краіну рэжуць на кавалкі. Народ вагаецца. Паток падзей Заўжды нясе няўстойлівых людзей.

Галоўнакамандуючы

Ідзе лазутчык наш. Павінны Мы зараз выслухаць навіны.

Першы лазутчык

Мне, бадай, усё спрыяла Хітра тайны выяўляць, Толькі ж радаснага мала Я магу вам расказаць. Рассыпаюць шчодра церні На твае шляхі сябры; Небяспека ўся ад чэрні — Ад бражэнняў унутры.

Імператар

Не гонар, не падзяка, не любоў, А эгаізм дыктуе змест умоў — Бо хто спакойны на сваім дварэ, Калі пажар суседаў дом жарэ.

Галоўнакамандуючы

Другі ганец — у целе змора, На твары смутак, страх і гора.

Другі лазутчык

Толькі здолеў я дазнацца, Хто ўсю кашу заварыў. Гэта войска самазванца, Ён усіх падгаварыў. Падтрымана злая здрада: Голь — хто з мечам, хто з ражном,— Як дурных авечак стада, Прэ за першым бараном.

Імператар

Вось і прычына — шлях адкрыць вайне І даказаць, што трон належыць мне, Што ў бітве гэтай я — салдат, Які сустрэчы з ворагамі рад, Які адважна прыме бой І пераможа, як герой. Калі б я радцаў занядбаў падказку, Ужо цяпер я ззяў бы ў німбе бляску! Бо так прадвыракла мая планіда, Што мне дарога к подзвігу адкрыта, Што разграмлю я ворагаў ушчэнт, І мне — не страшны гэты прэтэндэнт. Не, я не выпушчу цяпер удачу — Пачатак шляху подзвігам адзначу, Раней я сніў аб славе на вайне,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату