Заграбуха (маркітантка, тулячыся да Хапайлы)

Хоць і не жонка я яму, Але другога не прыму, Бо я і ноччу, я і ўдзень Хаджу ў баях за ім як цень! Калі жанчына грабіць, — то З ёй не зраўняецца ніхто! Я — самы жорсткі марадзёр! Наперад, войска! На шацёр!

Абое адыходзяць.

Галоўнакамандуючы

На левы фланг, відаць, мяркуе вораг Абрушыць моцны ўдар. Але І ў нас яшчэ не мокры порах — Мы горнае трымаем дэфіле.

Фаўст (паказваючы на левага)

Мой трэці доблесную раць Павінен вам падмацаваць.

Трымайла (выступаючы наперад)

За левы фланг свой будзь спакойны,— Са мною толькі й весці войны: Калі ўжо нешта мы бяром, Таго не выб’е з рук і гром.

(Адыходзіць.)

Мефістофель (апускаючыся з гары)

Рэзервы ёсць у нашым тыле. Глядзіце, вунь на горным схіле Зіхцяць кальчугі і мячы. Нам раць ідзе дапамагчы. У новым войску пікі ўгору Ужо ўзняліся да адпору. Удараць, толькі загадайце!

(Ціха дасведчаным.)

Скуль гэта сіла — не пытайце! Не спаў, вядома, я, не снедаў, А замкі рыцараў наведаў. Я рэквізіты каралёў Са сцен на поле бітвы змёў — Хай службу служыць і яно, Сярэднявечча парахно. Сабраў я дзіды, алебарды, Мушкеты, панцыраў камплект,— Нічога гэты хлам не варты, Ды ў чорта дасць і ён эфект!

(Уголас.)

На свежым ветры, нібы хмары, Харугвы рэюць і штандары,— Праслаўленыя барацьбой Салдаты рвуцца ў люты бой.

Грознае гучанне фанфараў зверху, у варожым войску прыкметная разгубленасць.

Фаўст

Цямнее небакрай. Ледзь-ледзь Сям-там блішчыць даспехаў медзь, У сполахах зарніц мігоча даль, Крывава свеціцца шаломаў сталь… Здаецца, ўсе стыхіі свету Гатовы весці бітву гэту.

Мефістофель

Ужо прыйшлося самазванцу крута: Ты бачыш, як на правым флангу люта
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату