Даўбайла топча ўсіх падрад —У калатні яму сам чорт не брат!
Імператар
Спярша адна рука рубала,Гляджу, а ўжо іх там — навала.Няйначай чарамі тут пахне.
Фаўст
Ці чуў ты пра туманны жахНа сіцылійскіх берагах,Дзе чалавек ад смагі прахне?Там мроіва ў спякотны дзеньКалышацца і наплывае,І ў мільгаценні гэтым узнікаеТо постаць нейкая, то нейкі цень,—І акрывае вэлюм палахлівыСады, паселішчы і нівы.
Імператар
І тут загадкі і хімеры:Зіхцяць і дзіды, і сякеры.І кожны шчыт, і кожны панцырМігціць у прамяністым танцы.Вядзьмарства тут ці зман які?
Фаўст
Даруй! У прывіднай віхурыНам знак спрыяльнае натурыДаюць героі-Дыяскуры,—Нам дапамогуць юнакі.
Імператар
А хто ён той, якога роду,Што на падмогу шле прыроду,Той некрамант, хто ён такі?
Мефістофель
Стары мудрэц, што не баіццаПрыняць да сэрца клопат твой,І першы злога супраціўцаЗаўсёды выкліча на бой,Каб паслужыць табе, патроне,Жыццё сваё аддаць кароне.
Імператар
У дзень, калі прыняў кляйноды ўлады,Я скарыстаў найпершую нагодуІ, не звярнуўшы ўвагі на парады,Даў нейкаму ерэтыку свабоду.Я гэтым сапсаваў папам пацеху,Сабе прывабіўшы нягод і грэху.Няўжо праз столькі год, падзеяўПажну я плён з таго, што сеяў?
Фаўст
Мой цар, да неба вочы ўзводзь:Глядзі, там вешчая прыкметаНам прадракае ўдачу гэта —Дабро адплаціцца ўстакроць.
Імператар
Арол узвіўся пад нябёсы,І грыф за ім, ганец пагрозы.
Фаўст
Не бачу зла ў палёце грыфа,Бо грыф, наогул — птушка з міфа,І не з яго слабым крылом