Шацёр самазванца

Трон, багатае ўбранне.

Хапайла. Заграбуха.

Заграбуха

Мы першыя ўзялі шацёр.

Хапайла

Ніхто нас бокам не адцёр.

Заграбуха

Якія скарбішчы ляжаць! З чаго пачаць і чым канчаць!

Хапайла

Паўнютка-поўна — зброя, крам! Што браць, не ведаю і сам!

Заграбуха

На цвёрдым мы ў паходах спім, Дык я вазьму сабе кілім.

Хапайла

Вось булава; калі абрушу, Адразу выб’ю ўпрочкі душу.

Заграбуха

Вось тонкі шоўк, а вунь сает — Якраз што трэба для кабет.

Хапайла (бярэ булаву)

З такою цацкай весялей! Агаламашыў — і далей! А баба аж дрыжыць уся Каля ашмоцця і рыззя. Дурніца, кінь пустыя рэчы, Лепш гэту скрынку ўскінь на плечы. З райтарскай платай: бляск манет — Табе не шоўк і не сает!

Заграбуха

Ні з месца, цяжка, не па мне — Такі цяжар мяне сагне.

Хапайла

Ану, прыгніся на хвілінку, Паддам табе я гэту скрынку.

Заграбуха

Вой-вой! Здымі хутчэй, здымі ж, Скручу я карак, трэсне крыж.

Скрынка падае і адчыняецца.

Хапайла

Ах золатка, ах залаціска! Грабі, пакуль нікога блізка.

Заграбуха (прысеўшы на кукішкі)

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату